:

Аб удзеле намесніка кіраўніка МЗС Беларусі І.Сякрэты ў беларуска-расійскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў

09.04.2025 г.

9 красавіка 2025 г. у г.Маскве адбыліся чарговыя беларуска-расійскія кансультацыі паміж МЗС на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў з удзелам пастаянных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі пры АБСЕ. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Сякрэта, расійскую – намеснік Міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Аляксандр Грушко.


Падчас кансультацый бакі абмеркавалі актуальныя пытанні глабальнай і агульнаеўрапейскай бяспекі. Адбыўся грунтоўны абмен думкамі пра перспектыўныя напрамкі сумеснай працы ў рамках АБСЕ, а таксама пра стан спраў і каардынацыю дзеянняў па лініі ЕС, НАТА, Савета Еўропы, субрэгіянальных аб'яднанняў.


Напярэдадні І.Сякрэта правёў кансультацыі з дырэктарам Дэпартамента знешнепалітычнага планавання МЗС Расіі Аляксеем Драбініным, у рамках якіх былі ўзгодненыя далейшыя крокі па прасоўванні ініцыятывы Еўразійскай Хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі, у тым ліку на пляцоўцы III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, якая пройдзе сёлета ўвосень.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці