:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі

13.05.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў рабочую сустрэчу з Міністрам лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі Максутам Шадаевым.


Падрабязна абмеркавалі найбольш актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, саюзнага будаўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій і цыфравізацыі, масавых камунікацый і СМІ.

Пазітыўна ацанілі выхад у эфір тэлеканала «Саюзны», абмеркавалі напрамкі далейшага развіцця Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы і саюзных СМІ.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі практычным пытанням рэалізацыі парадку прызнання электроннага подпісу ў электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні ў кантэксце патрэб грамадзян і бізнесу.

Таксама дэталёва разгледзелі наяўную сітуацыю з афармленнем SIM-карт расійскіх аператараў беларускімі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

Абмяняліся меркаваннямі аб ужо прынятых і запланаваных зменах у расійскім заканадаўстве, якое рэгулюе расійскі сегмент сеткі Інтэрнэт.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці