Аб удзеле Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі ва ўрачыстасцях у гонар Дня Перамогі ў Маскве
09.05.2026 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на парадзе ў гонар 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, які праходзіў 9 мая на Краснай плошчы ў Маскве.
Аляксандр Лукашэнка прыбыў на Красную плошчу разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнік беларускай дзяржавы разам з іншымі лідарамі размясціўся на цэнтральнай трыбуне побач з ветэранамі.
Пасля ваеннага парада Аляксандр Лукашэнка і кіраўнікі дэлегацый усклалі кветкі да Магілы Невядомага Салдата ля сцен Крамля, ушанаваўшы памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.
Ва ўрачыстасцях у гонар 81-й гадавіны Перамогі ў Маскве таксама прынялі ўдзел прэзідэнты Казахстана, Узбекістана, Лаоса, вярхоўны правіцель Малайзіі.
Пасля завяршэння ўрачыстых мерапрыемстваў у Маскве Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з журналістамі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пазітыўна ацаніў парад Перамогі, які прайшоў у Маскве.
«Я перажываў, што вы ўкарацілі яго, і думаў, як атрымаецца. Я вам скажу, што аж вельмі добра. У мяне добрыя ўражанні», — сказаў беларускі лідар.
«Нават калі не запрасілі б, я прыехаў бы на сваю Красную плошчу. У сваю Маскву. Я нарадзіўся, калі Масква была сталіцай (Савецкага Саюза. — Заўвага)», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што Дзень Перамогі — вялікае свята. «Як паказаў цяперашні час, ніхто не зможа нам перашкодзіць святкаванню гэтай Вялікай Перамогі. Гэта наш здабытак. Страціць нельга», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што пасля ўрачыстых мерапрыемстваў у Маскве накіроўваецца ў Мінск, каб ужо ў беларускай сталіцы прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Перамогі.
Адказваючы на пытанне наконт узбраенняў, якія ёсць у распараджэнні ваенных у Расіі і Беларусі, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Я ведаю добра вашы ўзбраенні. Таму што яны і нашы. Сёе-тое мы ўжо дабавілі да таго, што ў вас ёсць. Сёе-тое мы набылі ў вас. Таму сёння мы як ніколі валодаем добрым арсеналам добрай зброі».
Адзін з журналістаў пацікавіўся, ці спакойна сябе адчувае Прэзідэнт Беларусі, нягледзячы на тое, што адбываецца навокал.
«Я заўсёды быў спакойны. І сёння тым больш. Усё будзе нармальна. Усе хочуць жыць. Як бы вы, журналісты, не падавалі гэты розны матэрыял з усіх бакоў, усе хочуць жыць. І амерыканцы, і ўкраінцы, і расіяне, і беларусы. Таму ўсё будзе нармальна. У аснове — жыццё», — упэўнены Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Крыніца: https://president.gov.by/be/events/aleksandr-lukasenko-v-moskve-prinal-ucastie-v-torzestvah-v-cest-dna-pobedy-1778324961