Аб удзеле Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнка у пленарным пасяджэнні Савета Федэрацыі
14.03.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка ў ходзе афіцыйнага візіту ў Расію прыняў удзел у пленарным пасяджэнні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.
Расійскія сенатары сустрэлі Кіраўніка дзяржавы авацыямі. «Дзякуй вам вялікі! — падзякаваў ён парламентарыям. — Вельмі прыемна быць у гэтай зале. Вельмі ўважліва назіраем мы ў Беларусі за работай сената Расійскай Федэрацыі. Прыемна чуць пра вашы добрыя справы. Але мне яшчэ прыемна з вамі сустракацца».
Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівасць цяперашняй сустрэчы: «Тут вельмі шмат людзей, якія не проста помняць нашу гісторыю, але і рабілі гэту гісторыю. Гэта мы з вамі. І адсюль, чаго тут утойваць, мы людзі дарослыя, пасівелыя. Ужо не тыя, што былі 30-40 гадоў таму. Але мы самыя вопытныя людзі. Гэта нас і адрознівае сёння на гэтай сустрэчы».
Пытанне будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назваў вельмі важным для двухбаковых адносін.
Ён адзначыў, што выбары, якія прайшлі ў Беларусі, паказалі выбар народа, у якім напрамку арыентуецца краіна. «Галасаванне за дзеючую ўладу, за дзеючага Прэзідэнта якраз дае адказ на гэта пытанне, з кім мы і куды», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Беларусь Расія ніколі не страціць, калі адчуе душу гэтага народа — беларускага народа. Калі будзе так, то Беларусь, як сёння ў цяжкія часы, будзе разам з расіянамі, Расійскай Федэрацыяй. І не трэба тут нічога выдумляць, — запэўніў Прэзідэнт. — Па-іншаму быць не павінна. Мы самыя блізкія, гэ?а праверана часам і даказана рэальнымі справамі».
«Калі гаварыць зусім ужо шчыра, то Саюзная дзяржава жыве дзякуючы вам (парламентарыі ў Савеце Федэрацыі з'яўляюцца прадстаўнікамі рэгіёнаў РФ. — Заўвага), — сказаў ён. — У мяне ёсць магчымасць прадстаўнікам расійскіх рэгіёнаў сказаць вялікі дзякуй за тое, што ў свой час (былі ў нас не лепшыя часы, па-ўсякаму было) мы зрабілі стаўку ў Беларусі на работу з рэгіёнамі (Расіі. — Заўвага). І дзякуючы вам мы захавалі наша адзінства. Калі б вы тады не падтрымалі беларускія памкненні, у нас не было б сёння такіх адносін. І цяжка сёння было б гаварыць, дзе была б наша Беларусь».
«Наша сустрэча яшчэ і сімвалічная. 25 гадоў таму напярэдадні падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, 27 кастрычніка 1999 года, я пабываў у Дзяржаўнай Думе і выказаў сваю пазіцыю адносна гэтага падпісання. Тады дэпутаты вельмі горача падтрымалі нашу работу з першым Прэзідэнтам Расіі. Памятаю добра, як тады я, яшчэ зялёны Прэзідэнт, пераконваў вашых калег — вопытных парламентарыяў, людзей савецкай загартоўкі — у неабходнасці больш глыбокай інтэграцыі нашых краін. Было зусім няпроста. Меркаванні наконт гэтай ідэі ў палітычных колах як у вас, так і ў нас былі розныя, — сказаў Прэзідэнт. — Гэта ўсё яшчэ быў час ілюзій і моды на нацыянальныя кватэры, свабодную рыначную эканоміку, ліберальныя каштоўнасці, заходнія прынцыпы пабудовы грамадства».
Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, у той час, нягледзячы на аб'яўленае завяршэнне халоднай вайны, Захад паслядоўна, па інерцыі ўжо рэалізоўваў сваю шматхадовую стратэгію развалу таго, што засталося ад СССР. «Але ўжо тады, праз восем гадоў пасля Белавежскіх пагадненняў, было відавочна, што аднаму і ў эканамічным, і ў палітычным плане выстаяць праблематычна. Практычна немагчыма. Нам тады стала гэта зразумела», — сказаў Прэзідэнт.
«Нашы краіны спаўна адчулі праславутыя дэмакратыю і свабодны рынак. Мы ўбачылі, што дружалюбнай падтрымкі ад Захаду чакаць не трэба. Хутчэй, пры любым зручным выпадку паставяць падножку і здрадзяць не задумваючыся. Цяпер мы гэта ўжо разумеем, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Пакуль мы спрабавалі стаць на ногі, сабраць па частках разбураныя сувязі, хоць неяк зляпіць бюджэт, накарміць народ, нашы заходнія партнёры не марнавалі часу. І ў 1999 годзе прайшла чарговая хваля пашырэння НАТА, якое пасля ўступлення ў яго Чэхіі, Польшчы і Венгрыі ўшчыльную наблізілася да нашых граніц».
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што тады яны з першым Прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным абмяркоўвалі «гэтыя ўсе іх рухі», абураліся, але зрабіць нічога было нельга. «Як цяперашні Прэзідэнт Расіі кажа, нас падманулі», — адзначыў ён.
«Вельмі актуальна. Вось цяпер увесь час ставіцца пытанне: А як будзе, а што? Вось, там амерыканцы, украінцы, іншыя… Я нават гэта слова не гавару аб тым, што нас могуць падмануць наступны раз. Я гавару: вакол пальца нас ужо ніхто не абвядзе. Таму што мы ведаем, чаго мы хочам. І мы цвёрда, учора чарговы раз дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, павінны стаяць на сваім. Разумна. Мы за мір, мы супраць усякай вайны і гэтак далей. Але мы павінны бачыць свае інтарэсы», — заявіў беларускі лідар.
Ён прыгадаў розныя заявы цяперашняга Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. «Ні ў якім разе не крытыкую яго, як некаторыя пасля ўчарашніх нашых сустрэч гавораць. Ні ў якім разе. Мы падтрымлівалі выбранне гэтага Прэзідэнта і ў Расіі, і ў Беларусі», — адзначыў беларускі лідар.
Такую падтрымку ён растлумачыў разлікам на тое, што прыйдуць новыя людзі і ёсць шанц аб чымсьці дамовіцца, паколькі з папярэдняй адміністрацыяй у ЗША гэта было ўжо немагчыма. «Ну і вось адбылося неверагоднае. Дональд Трамп, як бульдозер, прайшоўся па ЗША і адбылося неверагоднае. Гэты неверагодны чалавек перамог. Але куча розных заяў, абяцанняў, націску то на адзін бок, то на другі і гэтак далей, і да таго падобнае. Пакуль неразбярыха, — канстатаваў Прэзідэнт. — І я выказаў учора журналістам свой пункт гледжання, што ў ЗША пакуль няма ніякага плана нават па Украіне. Так, Дональд хоча спыніць вайну. Дзякуй яму за гэта. Калі ён шчыры ў тым, што ён перажывае за тое, што гінуць людзі, трэба гэта спыніць. Дзякуй. Мы за гэта. Але пры гэтым мы павінны цвёрда стаяць на сваіх пазіцыях. Нас ніхто не павінен кудысьці сапхнуць убок. І, не дай бог, падмануць нас або абвесці вакол пальца. Гэтага не адбудзецца».
Вяртаючыся да падзей мінулых гадоў, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што натаўскія бамбардзіроўкі Югаславіі канчаткова пераканалі ўсіх як у сапраўдных мэтах Альянсу, так і ў тым, што дэкларуемыя Захадам прынцыпы мірнага суіснавання і міжнароднае права на самай справе больш нічога не здольны гарантаваць. «Гэта міжнароднае права было растаптана на вачах ва ўсіх», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Не стварала надзейных апор і ўнутраная сітуацыя — крызіс у эканоміцы і грамадстве, чахарда з перадзелам дзяржаўнай уласнасці і павальная карупцыя. «Мы зразумелі, што разлічваць трэба толькі на сябе. Само жыццё падштурхнула ўсіх нас да больш рашучых крокаў па збліжэнні, фарміраванні сумесных гарантый эканамічнай і ваеннай бяспекі, — заявіў беларускі лідар. — Разам з першым Прэзідэнтам Расіі Барысам Мікалаевічам Ельцыным, я яму за гэта вельмі ўдзячны, пры падтрымцы народаў нашых краін, перш за ўсё расіян, мы прынялі адзіна правільнае рашэнне — аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Адкінулі ўсе апасенні, хто каго можа паглынуць, хто кім будзе кіраваць, хто і што атрымае ў выніку».
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў ходзе галасавання ў Савеце Федэрацыі ў 2000 годзе прыняцце Дагавора падтрымалі 158 сенатараў. Ніхто не выказаўся супраць, толькі двое ўстрымаліся.
Прэзідэнт заявіў, што народ Беларусі ў самыя розныя і цяжкія часы ў сваёй гісторыі заўжды быў разам з рускімі людзьмі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што магутныя стартавыя ўмовы беларуска-расійскай інтэграцыі стварылі трывалы фундамент яе ўстойлівасці і шырокія магчымасці для развіцця ў ваеннай, эканамічнай і палітычнай сферах. Да такіх Аляксандр Лукашэнка аднёс глыбокую агульную гісторыю народаў, адзіныя арыенціры і падобныя нацыянальныя інтарэсы; мэтазгоднасць аб'яднання, звязаную з геаграфічнымі і інфраструктурнымі перавагамі; пастаянную нацэленасць на канкрэтны вынік, паколькі інтэграцыя прыводзіць да пашырэння магчымасцей для грамадзян і арганізацый дзвюх краін.
Унутранай устойлівасці Саюзу дабавілі нарматыўна замацаваныя стратэгічныя падыходы. А прынятыя 28 галіновых праграм далі магчымасць уніфікаваць заканадаўства, запусціць імпартазамяшчальныя праекты і, па сутнасці, удыхнуць новае жыццё ў падпісаны ў 1999 годзе саюзны дагавор. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што напярэдадні, адказваючы на пытанне аб тым, ці задаволены кіраўнікі дзяржаў рэалізацыяй праграм, Уладзімір Пуцін адназначна сказаў, што вельмі задаволены. Гэтаму рады і Прэзідэнт Беларусі.
«Унікальнасць Саюзнай дзяржавы ў тым, што яна з'яўляецца больш дасканалым фарматам двухбаковых адносін, аналагаў якой, можа, на жаль, у свеце няма. Дзякуючы нашай сумеснай рабоце гэта жывы арганізм, які дае магчымасць у залежнасці ад існуючых акалічнасцей выбіраць патрэбныя нам інструменты, выпрацоўваць, апрабоўваць новыя метады работы, — сказаў Прэзідэнт. — Яркі прыклад — апошнія шалёныя, абсалютна незаконныя санкцыі Захаду. Менавіта гэты фармат у поўнай меры забяспечвае бяспеку ў шырокім сэнсе — ад эканамічнай і інфармацыйнай да ваеннай, дэманструе высокі ўзровень кааперацыі на фоне лагістычных збояў і праблем з фінансавымі разлікамі».
«Нягледзячы на розны рэсурсны патэнцыял Беларусі і Расіі, мы арганічна дапаўняем адна адну, а таксама ўзаемадапаўняем існуючыя ў кожнага з нас прабелы, аб'ядноўваем перавагі кожнай краіны», — упэўнены беларускі лідар.
«Думаю, што сёння ўжо нікога не трэба пераконваць у правільнасці зробленага выбару. Хоць перыядычна з'яўляюцца яшчэ нейкія гарачыя галовы, плодзяць наратывы аб незбалансаванасці выгад, утрыманстве Мінска, неабходнасці ўваходжання Беларусі ў склад Расіі, з'едліва гавораць аб нашым саюзе, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Але калі 25 гадоў не хапіла ацаніць вартасць рэалізуемай мадэлі інтэграцыі дзвюх суверэнных дзяржаў, то грош цана такім так званым мазгавым цэнтрам і экспертам».
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што запатрабаванасць Беларусі для Расіі паказала і сітуацыя з санкцыямі. Напрыклад, у сферы мікраэлектронікі — галіна, якую ў Беларусі захавалі і развілі яшчэ з часоў Савецкага Саюза.
Ён падкрэсліў, што жыццё расставіла ўсе кропкі над «і». «У нашай краіне няма ніякай русафобіі, захоўваецца паважлівае стаўленне да агульнай гісторыі, рэлігіі, традыцый. Шмат гадоў таму я сказаў, што Беларусь ніколі не дазволіць нанесці ўдар у спіну свайму старэйшаму брату — рускаму чалавеку. Не здраджваем мы гэтаму абяцанню і сёння, надзейна абараняючы і аберагаючы наш саюз», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы не дрэйфуем ні ў адзін бок, ні ў другі. Хоць нярэдка асобныя палітыкі, эксперты і журналісты дазваляюць сабе такія абвінавачанні. Беларусь заўсёды праводзіла і праводзіць шматвектарную (або, як цяпер модна гаварыць, шматпалярную) знешнюю палітыку. Чым гэта адрозніваецца ад Расіі? Нічым. Гэта тлумачыцца нашым геаграфічным становішчам і адкрытасцю эканомікі», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што ў Беларусі выбудаваны вельмі блізкія адносіны стратэгічнага і ўсепагоднага партнёрства з Кітаем. Краіна таксама зацікаўлена ва ўсебаковым супрацоўніцтве з членамі СНД, ШАС і БРІКС, імкнецца развіваць гандаль з дзяржавамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, хоча добрых адносін з суседкай-Еўропай і ЗША.
«Але заўсёды галоўным прыярытэтам былі і будуць нашы асаблівыя, самыя блізкія, братэрскія адносіны з Расіяй. І пастаянна аб гэтым адкрыта гаворым. А на любыя прэтэнзіі аб нашай падтрымцы вам я нязменна адказваю: калі нам давядзецца выбіраць, мы заўсёды будзем на баку нашай Расіі. Інакш не можа быць. Беларусь Расію адну ніколі не пакіне, гэтак жа, як Расія не пакіне нашу Беларусь. Гэта выбар беларускага народа», — запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
Гэтыя словы Прэзідэнта Беларусі сенатары сустрэлі апладысментамі.
Кіраўнік дзяржавы таксама нагадаў, што яшчэ ў 1995 годзе на рэферэндуме народ Беларусі прыняў рашэнне аб надзяленні рускай мовы статусам дзяржаўнай, быў падтрыманы курс на інтэграцыю з Расіяй. «Хіба мы за 30 гадоў хоць на адзін крок адышлі ад тых гістарычных рашэнняў? Не», — адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка на канкрэтных лічбах растлумачыў, чым выгадны людзям саюз паміж Беларуссю і Расіяй.
Эканамічнае супрацоўніцтва беларускі лідар назваў асновай і прывёў некаторыя паказчыкі за апошнія 25 гадоў. За гэты перыяд аб'ём ВУП у намінальным выражэнні ў Беларусі вырас больш як у 6 разоў, у Расіі — у 10 разоў; аб'ём ВУП на душу насельніцтва ў Беларусі вырас амаль у 7 разоў, у Расіі — у 11 разоў; гандлёвы абарот вырас у 7 разоў і ў мінулым годзе склаў амаль $60 млрд. Пры гэтым, нягледзячы на вельмі складаную знешнюю кан'юнктуру, рэкордныя паказчыкі дасягнуты ў апошнія тры гады — з 2022 па 2024-ы.
«Самае галоўнае — істотна выраслі рэальныя даходы грамадзян, палепшылася якасць іх жыцця. Значыць, гэты саюз выгадны ў першую чаргу нашым людзям», — падкрэсліў беларускі лідар.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць яшчэ нямала праблем, якія неабходна вырашаць, і бакі поўныя рашучасці зрабіць гэта.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў расійскіх СМІ звычайна вельмі сціпла згадваюць або не гавораць зусім аб тым, што дзякуючы кааперацыйным сувязям, якія падтрымліваюцца з Беларуссю, больш як 3 млн расіян маюць пастаянную крыніцу даходаў. Гэта дзясяткі тысяч прадпрыемстваў, шырокі спектр выпускаемай прадукцыі і аказваемых паслуг.
Нягледзячы на розны маштаб эканомік, многія апрабаваныя падыходы да падтрымкі прадпрыемстваў, абароны рынку і інвестыцый бакі гарманізуюць і сінхранізуюць. «Задача нязменная, як і 25 гадоў таму, — забяспечыць рэалізацыю адзінай прамысловай, тэхналагічнай і навукова-тэхнічнай палітыкі», — заявіў Кіраўнік дзяржавы.
Ён канстатаваў, што ў Расіі, мяркуючы па апошніх рашэннях, запатрабаваны беларускі вопыт у галіне планавання, а таксама дзяржаўна-прыватнага партнёрства. «Але трэба яшчэ больш рабіць, з майго пункту гледжання. Нам трэба навучыцца мабілізоўвацца. Калі ў Беларусі за тыдзень можна мабілізавацца, то ў Расіі на гэта спатрэбіцца не адзін тыдзень. Але гэтаму трэба навучыцца. Асабліва гэта актуальна цяпер», — падкрэсліў беларускі лідар.
Пры гэтым, заўважыў ён, тут няма ніякіх супярэчнасцей з прыхільнікамі ліберальных або рыначных падыходаў, асабліва калі яны садзейнічаюць гэтай мабілізацыі.
Беларусь, у сваю чаргу, запазычвае ў Расіі падыходы да стварэння лічбавых тэхналогій, пабудаваных на іх аснове дзяржаўных сэрвісаў, электронных платформ. «Мы таксама нямала ў гэтым плане зрабілі. У Расіі думалі яшчэ пра ІТ у той час, як мы стварылі Парк высокіх тэхналогій», — расказаў Аляксандр Лукашэнка. Але памылкай было тое, што там не стваралася канечнага прадукту для патрэб Беларусі або Расіі, а працавалі па заказах высокатэхналагічных заходніх кампаній.
Што датычыцца ў цэлым ІТ-тэхналогій і тэмы штучнага інтэлекту, што цяпер асабліва на слыху, Аляксандр Лукашэнка выказаў пазіцыю, што гэтым, вядома, трэба займацца, але забягаць вельмі далёка наперад нельга. Так, каб грамадства наогул не разумела і не ўспрымала гэтых крокаў.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што нават замежныя спецыялісты высокага ўзроўню, з якімі ён размаўляў і якія займаюцца тэмай штучнага інтэлекту, не ведаюць, да чаго можа прывесці ў выніку развіццё гэтай тэхналогіі. «На гэтыя пытанні яны не маюць адказу. Я кажу: можа, мы не спатрэбімся ў свой час? Мы не ведаем. Дык, кажу, навошта ж мы робім гэта, вы нас да гэтага ведзяце. Быў адказ: гэта выгада, таму гэта робім», — падзяліўся дэталямі сваіх закрытых сустрэч Кіраўнік дзяржавы.
«Так, трэба на паўкроку, на крок ісці наперадзе. Наша агульная гісторыя гэтаму вучыць, — адзначыў Прэзідэнт. — Не падумайце, што я рэтраград. Не трэба рабіць тое, што сёння, заўтра, а, можа і паслязаўтра не тое што не трэба будзе людзям, а незразумела будзе для людзей. Таму штучным інтэлектам трэба займацца, з майго пункту гледжання. І рабіць тое, што нам сёння і заўтра трэба будзе. І не палохаць людзей гэтым штучным інтэлектам. Таму што больш за 90% грамадства чулі аб гэтым, але не разумеюць, што гэта такое».
Супрацоўніцтва ў галіне мікраэлектронікі і вытворчасці кампанентнай базы ўносіць важкі ўклад у работу такіх расійскіх гігантаў, як «Раскосмас», «Расатам», «Растэх», «Алмаз-Антэй».
«Нам удалося захаваць, а па шэрагу пазіцый і аднавіць існуючае ў савецкія часы міжгаліновае супрацоўніцтва і прамысловую кааперацыю», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Калі шчыра, санкцыі нават пайшлі нам на карысць. І Расіі таксама. І гэтым мы канчаткова загналі ў тупік іх, аўтараў гэтых санкцый. Негатыву мора, але яны нас падагналі. Яны паказалі, дзе мы знаходзімся, на якім узроўні, што з намі будзе, і што мы можам. Літаральна за тры гады мы пабудавалі контуры прамысловага і тэхналагічнага суверэнітэту на дзесяцігоддзі наперад. Мы зразумелі, што нам трэба», — заявіў беларускі лідар.
Адзін з прыкладаў — самалётабудаванне: «Мы цяпер убачылі тыя дзіркі, якіх не бачылі раней. Куплялі Боінгі, Эйбарсы, яшчэ нешта. А самую перадавую авіяцыйную прамысловасць мы ні ў што не ставілі. Калі гэтыя зніклі, мы зразумелі, што нам трэба вяртацца. Складана. Няпроста».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Саюзнай дзяржаве рэалізуюцца перспектыўныя імпартазамяшчальныя інвестыцыйныя праекты. Іх выкананне дае магчымасць забяспечваць замяшчэнне крытычнага імпарту, выпуск высокатэхналагічнай прадукцыі. На беларускім БЕЛАЗе выпушчаны 45-тонны самазвал з рухавіком расійскай вытворчасці. Затраты на паліва скараціліся ў 2 разы, а выкіды ў атмасферу — у 10 разоў. Цяпер вядуцца сумесныя работы па выпуску 90-тоннага газаматорнага самазвала.
«У праекце Саюзны станок назва гаворыць сама за сябе. Мы ствараем станкі з камплектуючых, вырабленых выключна ў Беларусі і Расіі. Кампетэнцыі прадпрыемстваў размеркаваны, першая партыя атрымала добрыя водзывы, ёсць попыт, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У савецкія часы Беларусь была цэнтрам станкабудавання. Мы гэтыя ўсе прадпрыемствы захавалі. І сёння дзякуючы расійскім інвестыцыям мы ствараем станкі. Мы хутка змаглі мабілізавацца і падняцца».
Запушчаны таксама амбіцыйны праект па стварэнні сумеснага лёгкаматорнага самалёта. «Ён у Беларусі будзе зусім хутка. Для нас авіябудаванне — новая галіна эканомікі», — заявіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы асобна спыніўся на тэме рэгіянальнай работы. «Сёння мы, прэзідэнты і ўрады, прыслухоўваемся і рэалізуем прапановы і праекты кіраўнікоў на месцах. Махавік усебаковага ўзаемадзеяння з рэгіёнамі ў нас раскручаны па поўнай. Працэс рознаскарасны, а недзе хацелася б паднаціснуць. Але мяч не на нашым баку, Беларусь для Расіі адкрыта, нягледзячы на розныя патэнцыялы», — адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў насычаны графік паездак у Беларусь расійскіх губернатараў ад Смаленска да Сахаліна і візітаў у адказ у расійскія рэгіёны членаў беларускага Урада і прадстаўнікоў дырэктарскага корпуса. Дзякуючы рэгулярна праводзімаму Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пад патранатам беларускіх і расійскіх сенатараў гэта сувязь захоўваецца, а скарбонка паспяховых праектаў пастаянна папаўняецца. Толькі ў мінулым годзе ў рамках названага мерапрыемства падпісана кантрактаў на суму больш за Br1 млрд.
Беларускі лідар упэўнены, што пад кіраўніцтвам спікераў верхніх палат парламентаў Наталлі Качанавай і Валянціны Мацвіенка ў бягучым годзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе збярэ яшчэ больш удзельнікаў і гасцей.
«Мы дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, што мы абавязкова асабіста прыедзем на гэты форум», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў свеце лічацца толькі з эканамічна моцнымі дзяржавамі і саюзамі. І вопыт Савецкага Саюза гэта пацвердзіў. «Будзем па адным — з намі цырымоніцца не стануць», — папярэдзіў ён.
«Таму мы з Прэзідэнтам Расіі дамовіліся разам абараняць нашу агульную Айчыну, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён нагадаў, што з прычыны гістарычных акалічнасцей на месцы гэтай некалі адзінай Айчыны ўтварылася мноства дзяржаў — распаўся Савецкі Саюз. І пасля, пры фарміраванні Саюза Беларусі і Расіі, многія па прывычцы параўноўвалі гэта аб'яднанне з ранейшым, Савецкім Саюзам, і задаваліся пытаннямі, калі адбудзецца зліццё ў той ці іншай сферы. І такі падыход быў у корані няправільным. Усе падыходзілі па-даўнейшаму — і ў Расіі, і ў Беларусі: Вось, Саюзная дзяржава, дзе яна, што зрабілі, калі будзе тое, гэта? А што вы хочаце? Калі будзе што? Калі Расія ўвойдзе ў склад Беларусі ці, наадварот, Беларусь увойдзе ў склад Расіі? Гэта наўрад ці будзе ў бліжэйшы час. І калі мы будзем у гэтым плане ламацца ў адкрытыя дзверы, мы загубім усё, што зрабілі. Трэба ісці спакойна, крок за крокам нешта рэалізоўваць, як мы робім цяпер, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт у сувязі з гэтым таксама згадаў пра адзіную валюту. Такая прапанова абмяркоўвалася ў свой час і была адхілена ў першую чаргу Цэнтрабанкам Расіі. Аналагічная сітуацыя складвалася, напрыклад, з ідэямі па стварэнні адзінага парламента.
З гэтымі клішэ нельга падыходзіць да сённяшняй сітуацыі. Ні ў якім разе. Мы ўпусцілі той момант, калі гэта можна было зрабіць, — перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў у сферы інтэграцыі з Расіяй абапіраўся на рашэнні рэферэндумаў, дзе беларусы выказваліся ў падтрымку ўмацавання адносін. Аднак тады ў Расіі былі апасенні з боку асобных груп, што Лукашэнка прыйдзе, уладу схопіць, шапку Манамаха забярэ, хоць тагачасны Прэзідэнт Барыс Ельцын цвёрда стаяў на развіцці саюзніцкіх адносін. Чагосьці думалі, думалі і страцілі час. Прыйшло новае пакаленне, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Новыя пакаленні жывуць у незалежных, суверэнных дзяржавах.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што беларусы былі вельмі паслядоўнымі ў выбудоўванні саюзніцкіх адносін з Расіяй. І на гэтым шляху давялося пераадольваць вельмі сур'ёзныя нацыяналістычныя настроі, якія падаграваліся збоку. Мы праводзілі тую палітыку, якая патрэбна, як нам здавалася, была для нашага народа. Мы ішлі ад зямлі. Часам — па тонкім лёдзе, — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, красамоўным прыкладам таго, што аднаму выстаяць не атрымаецца, стала Югаславія.
Вяртаючыся да цяперашняга стану спраў, Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на сумесных дзеяннях Беларусі і Расіі па абароне агульнай Айчыны. Сёння ў нашым арсенале Рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі і Адзіная рэгіянальная сістэма ППА. Нам перададзена тактычная ядзерная зброя, хутка на ўзбраенне беларускай арміі паступяць найноўшыя комплексы гіпергукавой зброі Арэшнік.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, у Беларусі вырабляюцца некаторыя складнікі, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку для Арэшніка. Гэта, напрыклад, пускавыя ўстаноўкі.
Пускавыя ўстаноўкі мы зробім да канца года (не буду гаварыць, колькі), — раскрыў падрабязнасці Прэзідэнт. — Учора мы абмяркоўвалі гэту тэму (на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі. — Заўвага). Уладзімір Уладзіміравіч гаворыць: Цяпер нам трэба вызначыцца, дзе мы іх раскватаруем. Я гавару: Гэта прасцей. Было б што раскватароўваць, мы раскватаруем.
З прыняццем Ваеннай дактрыны і Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы, Дагавора аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусь і Расія выйшлі на беспрэцэдэнтны ўзровень стратэгічнага партнёрства і каардынацыі дзеянняў у ваеннай сферы, канстатаваў Прэзідэнт.
Ключавыя пастулаты гэтых дакументаў, такія як прыярытэт папераджальных мер, непадзельная бяспека, раўнапраўе і ўзаемны ўлік інтарэсаў усіх дзяржаў, аформілі саюзны стандарт бяспекі, — сказаў беларускі лідар.
Гаворачы аб супрацоўніцтве дзвюх краін у сферы інавацый і навуцы, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на пачатковым этапе сумесныя саюзныя праграмы вырашалі задачы падтрымання асобных прадпрыемстваў і галін. Гэта былі, напрыклад, праграмы Саюзны тэлевізар, Саюзны рухавік.
Цяпер праграмы Саюзнай дзяржавы накіраваны на стварэнне і развіццё новых перадавых напрамкаў навукі і тэхнікі, — звярнуў увагу Прэзідэнт.
Толькі па касмічнай тэматыцы з удзелам НАН Беларусі рэалізавана восем праграм. У сакавіку 2024 года на арбіту быў дастаўлены экіпаж з першай беларускай жанчынай-касманаўтам. Распрацаваны і эксплуатуецца расійска-беларускі касмічны апарат у складзе групоўкі спадарожнікаў для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Вядзецца стварэнне новага спадарожніка са звышдакладным распазнаваннем да 35 см. Начынка наша, платформа — ваша, яна амаль гатова, — заўважыў Прэзідэнт.
Будаўніцтва Беларускай АЭС стала самым высокатэхналагічным і маштабным праектам у гісторыі беларуска-расійскіх адносін, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу, што беларускія спецыялісты-атамшчыкі мелі добрую рэпутацыю ў Савецкім Саюзе і за яго межамі, таму ніяк нельга было канчаткова страціць гэту інтэлектуальную базу.
У выніку пры падтрымцы расійскага боку ў Беларусі была пабудавана свая атамная электрастанцыя, якая дэманструе эфектыўную работу. Прэзідэнт заўважыў, што рабіць гэта даводзілася на фоне істэрыі з боку Літвы. Якую вымусілі ў свой час закрыць Ігналінскую АЭС, і Польшчы, якая крытыкавала Беларусь за планы па будаўніцтве АЭС. Акрамя таго, даводзілася пераадольваць унутраныя апасенні ў беларускім грамадстве, існаваўшыя пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Людзі мне паверылі і падтрымалі, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, напярэдадні ў час перагавораў з Прэзідэнтам Расіі абмяркоўвалася магчымасць будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі. Акцэнт быў перш за ўсё на пытаннях патрэбнасці Беларусі ў электрычнасці — ці будуць яны ўзрастаць. Кіраўнік дзяржавы заўважыў наконт гэтага, што рост спажывання ідзе за кошт павелічэння колькасці электрамабіляў, майнінгу, а таксама пераводу жылля на электрычнае ацяпленне. Вялікага аб'ёму электраэнергіі будзе патрабаваць і развіццё прамысловасці. Таму мы папрасілі расіян, калі ёсць магчымасць, пабудаваць другую электрастанцыю. Мы яе пабудуем самі, акрамя рэактара, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Спецыялісты ў нас ёсць.
Наконт месца размяшчэння гэтага аб'екта, Прэзідэнт выказаў меркаванне, што гэта можа быць на ўсходніх граніцах: Калі раптам што Бранская і іншыя вобласці, новыя рэгіёны Расіі мы можам забяспечыць электрычнасцю.
Кіраўнік дзяржавы таксама не выключыў, што ў будучым заходнія суседзі адновяць закупку электраэнергіі з Беларусі, таму што гэта выгадна. Гэтыя адурманеныя, ашалелыя таксама вернуцца да нашай электраэнергіі. Думаю, там хутка зразумеюць. Як у Амерыцы, зменіцца адміністрацыя, прыйдуць новыя людзі. Яны зразумеюць, што трэба жыць па эканамічных законах і купляць тое, што таннейшае. У нас было танней, — сказаў Прэзідэнт.
Гаворачы аб будучых сумесных праектах, ён адзначыў, што з расійскім бокам прапрацоўваецца стварэнне Цэнтра ядзерных даследаванняў і тэхналогій.
Унікальныя распрацоўкі для лячэння дзяцей з паталогіяй пазваночніка, анкалагічных, неўралагічных і іншых захворванняў з выкарыстаннем клетачных тэхналогій сталі сапраўдным прарывам у сістэмах аховы здароўя абедзвюх краін, канстатаваў Прэзідэнт.
Мы навучыліся самі вырабляць медыцынскія вырабы самага высокага класа ў галіне артапедыі і траўматалогіі. Гэтыя і іншыя напрамкі замацаваны ў Стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2035 года, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, сутнасць рэалізуемай мадэлі Саюзнай дзяржавы заключаецца ў паглыбленай інтэграцыі, імкненні да стварэння адзінай эканамічнай прасторы з захаваннем палітычнага суверэнітэту кожнай краіны.
Рады, што, нарэшце, мы прыйшлі да агульнага разумення, што без пабудовы рабочага базісу эканомікі — аб'яднаных рынкаў першасных энергарэсурсаў — не можа быць эфектыўнага руху наперад у пытаннях далейшай інтэграцыі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Цяпер, паводле яго слоў, неабходна рухацца далей, у тым ліку ў аб'яднанні рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў.
Ён нагадаў, што ў снежні 2024 года быў падпісаны Дагавор аб фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі. Гэта добры крок. Але трэба далей рухацца. Што вы трымаецеся за нафту, газ? У вас жа дзяваць іх няма куды. Давайце дамаўляцца, — прапанаваў кіраўнік дзяржавы, зрабіўшы акцэнт на неабходнасці стварэння спрыяльных і роўных умоў гаспадарання для суб'ектаў абедзвюх краін.
Беларусь са свайго боку заўсёды адклікаецца і прыходзіць на дапамогу, калі гэта патрабуецца расійскаму боку, падкрэсліў Прэзідэнт. Так было і апошнім часам, калі ўзнікала неабходнасць у дадатковых пастаўках дызельнага паліва, бензіну, электраэнергіі.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі два нафтаперапрацоўчыя заводы, якія могуць перапрацаваць некалькі дзясяткаў мільёнаў тон нафты. Прадпрыемствы былі мадэрнізаваны па апошнім слове тэхнікі, аднак цяпер з-за няроўных умоў пры пастаўцы сыравіны іх работа перастае быць прыбытковай. Гэта тэма, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, абмяркоўвалася ім з Прэзідэнтам Расіі. Яны (нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Беларусі. — Заўвага) не могуць працаваць на страту, — абазначыў праблему Кіраўнік дзяржавы. — Не трэба 30% (прыбытку. — Заўвага) для пашыранай вытворчасці. Няхай гэта будзе 7-8% рэнтабельнасці. Але трэба захаваць гэтыя заводы. Гэта для нас трэба.
Паводле яго слоў, Прэзідэнт Расіі згадзіўся, што такая праблема існуе і трэба сумесна шукаць шляхі яе вырашэння. Гэта тэма яшчэ будзе на парадку дня перагавораў лідараў дзвюх краін. Будзем думаць, як нам гэту формулу рысаваць. Ва ўрадах гэта трэба зрабіць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Тое ж самае, паводле яго слоў, датычыцца не толькі нафты, але і цэнаўтварэння на іншыя энергарэсурсы, у прыватнасці на газ. Мы ж гаворым аб адзіных рынках. Мы ж не просім: дайце гэта, дайце тое, — заўважыў Прэзідэнт. — Мы павінны на рыначных умовах, як і па электраэнергіі, гэта зрабіць. У нас ёсць гэта праблема, і нашы ўрады не могуць гэту праблему вырашыць нават цяпер, калі мы плячо ў плячо стаім і адстрэльваемся на пэўных пазіцыях. Таму трэба рабіць крокі далей.
У сувязі з гэтым Кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў меркаванне, якое часам гучыць, што ў інтэграцыі Беларусі і Расіі трэба ісці далей перш за ўсё ў стварэнні адзіных парламента, органаў кіравання і гэтак далей. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што спачатку трэба вырашыць праблемы, якія ён абазначыў вышэй, яны відавочныя. А потым ужо рухацца наперад па шляху паглыблення палітычнай інтэграцыі. Давайце вырашым пытанні, якія на паверхні ляжаць. І будзем рабіць гэтыя крокі. Можа, мы і прыйдзем да адзінага парламента, калі мы гатовы да гэтага, — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на гэтым этапе важна таксама акцэнтаваць увагу ў саюзным будаўніцтве на такіх напрамках, як стварэнне перспектыўных мадэлей беспілотнай тэхнікі і электрамабіляў, мікраэлектроннай базы шырокага кола прымянення, распрацоўка тэхнічных сродкаў у галіне аднаўляльных і неаднаўляльных энергакрыніц, перш за ўсё атамнай энергетыкі, развіццё сістэмы дакладнага земляробства, авія- і суднабудавання.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вялікае значэнне для Беларусі мае мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры, асабліва да марскіх партоў. Ён растлумачыў, што ў Беларусі ёсць партовыя магутнасці пад Санкт-Пецярбургам. Краіна магла б істотна пашырыць свае пастаўкі праз парты, але пакуль гэта стрымліваецца з-за недастатковай прапускной здольнасці чыгункі, асабліва па тэрыторыі Расіі. Адзін з варыянтаў вырашэння праблемы — аднаўленне раз'ездаў, якія існавалі некалі, але былі разбураны.
Расіяне гатовы — і ў Піцеры, і ў Ленінградскай вобласці, губернатары малайцы, яны гатовы падставіць сваё плячо. Але нейкая цяганіна ідзе, мы не можам расшыць гэта вузкае месца, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Трэба нам неяк рухацца і гэта рабіць.
Прэзідэнт лічыць перспектыўным выкарыстанне чыгункі ў напрамку Паўночна-Заходняга рэгіёна Расіі для далейшай перавалкі грузаў праз расійскую партовую інфраструктуру. Тут можам загрузіць і гандляваць, як бы нас ні палохалі, — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, што розныя запалохванні, у тым ліку аб магчымасці арышту судоў і грузаў пры праходжанні па Балтыцы, гучаць з розных бакоў, і гэта тэма абмяркоўвалася лідарамі Беларусі і Расіі. Я гавару: Ну што, Уладзімір Уладзіміравіч, засталося адно — будзем суправаджаць ваеннымі караблямі. А як інакш? Мы не павінны ўвесь час — па адной шчацэ ўдарылі, другую падстаўляць. Не, мы так не будзем, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён звярнуў увагу, што нашы сябры ў краінах Балтыі, Швецыі, Фінляндыі пастаянна правакуюць беларусаў і расіян, каб потым выступіць з абвінавачаннямі. То кабель парвалі, яшчэ нешта Фактаў няма. Ідуць правакацыі, нагнятанне, каб потым нешта сказаць, — заўважыў беларускі лідар. У свой час такія ж неабгрунтаваныя абвінавачанні гучалі ў адрас Расіі, нібыта гэта яна мае дачыненне да падрыву Паўночных патокаў. Цяпер ужо зразумела, хто ўзарваў. Амерыканцы просяць кіраўніцтва ваша (расійскае. — Заўвага): Аддайце нам іх (гэтыя газаправоды. — Заўвага), мы будзем Еўропе пастаўляць ваш газ. Трэба вельмі падумаць. Калі гэта так, вы ж ведаеце, па якой цане амерыканцы купяць газ тут і паставяць туды, — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, яму блізкі пункт гледжання Прэзідэнта Расіі па гэтым пытанні: каб Расія прадаўжала кіраваць Паўночнымі патокамі, захоўваючы гатоўнасць супрацоўнічаць з ЗША ў гэтым праекце, калі будзе дамоўленасць з іншымі партнёрамі.
Яшчэ адна важная тэма, якую закрануў у сваім выступленні Кіраўнік дзяржавы, датычылася важнасці захавання памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і гераічным подзвігу продкаў. Прэзідэнт зрабіў акцэнт, што ў Беларусі ніколі не адмаўляліся ад гэтай гістарычнай спадчыны. Мы ніколі ад гэтага не адыходзілі. Гэта наша Перамога, гэта наш гонар. Чаму мы павінны гэта гістарычнае выкідваць на памыйніцу? Нашы продкі перамаглі. Гэта добры, дастойны прыклад. Мы гэтым ганарыцца павінны, — заявіў беларускі лідар.
Разам з тым ён адзначыў, што без цвёрдай пазіцыі Расіі па гэтых пытаннях Беларусі было б складана адстаяць гістарычную спадчыну. Без Расіі мы гэта не ўтрымалі б. А цяпер мы ідзём адзіным строем, мы ўпэўнены, што не павінны страціць гэту нашу Вялікую Перамогу, — сказаў ён.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў Беларусі, як і ў Саюзнай дзяржаве, пастаянна клапоцяцца аб захаванні і добраўпарадкаванні помнікаў і гэта работа будзе абавязкова прадоўжана. Напрыклад, за кошт бюджэтных сродкаў Саюзнай дзяржавы створаны Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату. Цяпер вядуцца работы ў мемарыяльным комплексе Брэсцкая крэпасць-герой. У планах на перспектыву — узвядзенне помніка на Буйніцкім полі ў Магілёве.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў расійскаму боку і асабіста Валянціне Мацвіенка за культурна-адукацыйны праект Поезд памяці, што рэалізуецца Саветам Федэрацыі і Саветам Рэспублікі, які вельмі запатрабаваны, асабліва сярод моладзі.
Што датычыцца 80-годдзя (Вялікай Перамогі. — Заўвага) і нашага агульнага руху ў гэтым напрамку, будзьце ўпэўнены, мы рабілі і робім нямала. Мы ад гэтага не адступім, можаце на нас у гэтым плане разлічваць. Гэта наша агульная Перамога, — падкрэсліў Прэзідэнт.
Наша з вамі гістарычная місія — зрабіць працэс беларуска-расійскай інтэграцыі неабарачальным. Мы гэты шлях пройдзем дастойна, — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
У развіццё тэмы Прэзідэнт выказаўся наконт некаторай шуміхі, узнятай у сувязі з назначэннем у Беларусі новага складу Урада. Навошта ўзнімаць гэту буру? Прыйшоў новы прэм'ер, міністры талковыя. Выключна новае пакаленне — я гэта абяцаў, — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка. — Я абяцаў — я зрабіў.
Ён нагадаў, што на працягу некалькіх гадоў вядзецца падрыхтоўка новага пакалення талковых упраўленцаў для работы ў дзяржаўнай сістэме. Для гэтага праведзена планамерная, сістэмная работа. Многіх перспектыўных спецыялістаў Прэзідэнт наўмысна накіроўваў на работу бліжэй да зямлі, да людзей, каб у дадатак да сваіх тэарэтычных ведаў эканомікі яны набіраліся практычнага вопыту на пасадах міністраў, губернатараў. Адзін з такіх прадстаўнікоў новай плеяды ўпраўленцаў — цяперашні Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын. А ў цэлым увесь новы склад Урада сфарміраваны з прадстаўнікоў новага пакалення.
Гэта людзі, адданыя нашай палітыцы. Ведаюць, што такое Расія, наш агульны рынак — больш як палову (сваёй прадукцыі. — Заўвага) мы прадаём перш за ўсё ў Расію. А рынкі — гэта галоўнае, — ахарактарызаваў Урад Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі аб'яўлена пяцігодка якасці, на працягу якой неабходна дашліфаваць эканоміку. Праводзячы аналогію, Прэзідэнт дадаў: Нам трэба дашліфаваць нашы адносіны (паміж Беларуссю і Расіяй у Саюзнай дзяржаве. — Заўвага). Трэба стварыць (зрабіць гэты саюз такім. — Заўвага) так, каб беларусы, знаходзячыся на гэтым разломе (геапалітычным паміж Усходам і Захадам. — Заўвага), не глядзелі ў бок Захаду, налева-направа.
Завяршаючы сваё выступленне ў Савеце Федэрацыі, Прэзідэнт падзякаваў сенатарам за развіццё міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Беларуссю, асабліва паміж верхнімі палатамі — Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі і Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў Старшыні Савета Федэрацыі Валянціне Мацвіенка. Гаворачы пра яе асабістую настроенасць у падтрымку адносін з Беларуссю, Кіраўнік дзяржавы згадаў пра размову на гэту тэму, што адбылася аднойчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Мне неяк Пуцін гаворыць: Ведаеш, у цябе тут ёсць самая моцная агентура, якую ўзначальвае Валянціна Іванаўна. Толькі нехта скажа пра Беларусь (у крытычным ключы. — Заўвага), Валянціна Іванаўна, не даслухаўшы, накідваецца на яго ў абарону Беларусі, — расказаў Прэзідэнт.
Дазвольце мне ад імя ўсіх сенатараў Расійскай Федэрацыі падзякаваць Вам за аказаны нам гонар, за тое, што Вы знайшлі час наведаць Савет Федэрацыі, за Ваша яркае, бліскучае выступленне, якое літаральна было прасякнута адкрытасцю і сапраўднай беларуска-расійскай братэрскай дружбай, — звярнулася ў сваю чаргу да Кіраўніка беларускай дзяржавы Валянціна Мацвіенка. — І ў тым, што мы дасягнулі такіх маштабных вынікаў узаемавыгаднага стратэгічнага партнёрства, у тым, што мы так упэўнена рухаемся ў стварэнні Саюзнай дзяржавы — у гэтым ключавая роля і ключавая заслуга Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і Ваша асабістая, дарагі, паважаны Аляксандр Рыгоравіч. Менавіта Вы стаялі ля вытокаў Саюзнай дзяржавы.
Калі ля руля нашых дзвюх дзяржаў стаяць такія моцныя, валявыя, мудрыя, дальнабачныя лідары, якія цвёрда адстойваюць нацыянальныя інтарэсы, і сапраўдныя патрыёты нашай Айчыны, то нам ніякія знешнія выклікі і пагрозы не страшныя. Разам мы ўсё пераадолеем, таму што мы на правільным баку гісторыі і праўда за намі, — дадала яна.
Ва ўрачыстай абстаноўцы пад апладысменты прысутных Валянціна Мацвіенка ўручыла Аляксандру Лукашэнку ганаровы знак За заслугі ў развіцці парламентарызму, які з'яўляецца вышэйшым ведамасным знакам узнагароды Савета Федэрацыі. Узнагароды Прэзідэнт удастоены за вялікі ўклад у стварэнне Саюзнай дзяржавы, умацаванне дружбы і супрацоўніцтва паміж народамі Расіі і Беларусі.
Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў за ўзнагароду і, звяртаючыся да прысутных, сказаў: Не адступайце, толькі наперад! Ад вас шмат што залежыць не толькі ў Расіі.
Пасля выступлення Аляксандр Лукашэнка разам з Валянцінай Мацвіенка агледзеў выстаўку аб расійска-беларускім парламенцкім супрацоўніцтве.
У Савеце Федэрацыі Прэзідэнт Беларусі зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.
Паважаная Валянціна Іванаўна! Паважаныя сенатары Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі! Рады сустрэчы ў сценах Савета Федэрацыі. Высока цаню ваш значны ўклад ва ўмацаванне дружбы і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, вашы безупынныя намаганні па развіцці супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі дзвюх краін, — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што зладжаная сумесная работа парламентарыяў будзе прырастаць новымі ініцыятывамі і праектамі, садзейнічаць эфектыўнаму раскрыццю патэнцыялу міжрэгіянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, павышэнню дабрабыту людзей. Усё гэта робіць наш Саюз мацнейшым, — упэўнены Прэзідэнт.