Аб рабочай сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з кіраўніцтвам прадпрыемстваў ААТ «МАЗ» і ТАА «МАЗ-РУС»
10.06.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам ТАА «МАЗ-РУС» Сяргеем Карончыкам і намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАВТАМАЗ» Сяргеем Шуляком.

Разгледзелі вынікі працы суб'екта тавараправоднай сеткі ў Расіі, рэалізацыю прадукцыі холдынгу «БЕЛАВТОМАЗ», а таксама развіццё супрацоўніцтва з Маскоўскай і Самарскай абласцямі.
Юрый Селіверстаў акцэнтаваў увагу на неабходнасць павелічэння продажаў тэхнікі МАЗ, а таксама вызначыў канкрэтныя напрамкі работы па нарошчванню прысутнасці на расійскім рынку.