:

Аб першым дні ўдзелу Пасла Беларусі ў Расіі ў ПМЭФ-2025

19.06.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік пачаў работу на пляцоўцы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму – 2025

Пасля прыбыцця на форум Аляксандр Рогожник правёў сустрэчы «на нагах» з прадстаўнікамі кіраўніцтва рэгіёнаў Татарстана, Башкартастана, Краснадарскага краю, Новасібірскай вобласці, а таксама Генеральным дырэктарам ПАТ «КАМАЗ» Сяргеем Кагогіным.

Далей Пасол прыняў удзел у круглым стале «Саюзная дзяржава на мяжы эпох». Дыскусія была прысвечана развіццю інтэграцыі Беларусі і Расіі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел, Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Сяргей Глазьеў, Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз, Старшыня, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, Віцэ-прэм'ер РФ Аляксей Аверчук, Намеснік кіраўніка Мінэканамразвіцця РФ Дзмітрый Філімонаў, Губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін, Намеснік Старшыні Савета міністраў Рэспублікі Крым, Пастпрад Крыма пры прэзідэнце РФ Георгій Мурадаў.

«У мінулым годзе экспарт Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь рос большымі тэмпамі, чым наш у Расею. Значыць, тут мы не дапрацоўваем. Зробім усё, каб выправіць гэтую сітуацыю!» – адзначыў Амбасадар падчас свайго выступу на мерапрыемстве.

Аляксандр Рагожнік сустрэўся са Старшынёй Праўлення ПАТ «Газпром» Аляксеем Мілерам.


У ходзе перагавораў адзначылі высокую надзейнасць паставак расійскага газу беларускім спажыўцам і адказную работу даччынай кампаніі ПАТ «Газпрам» – ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» па эксплуатацыі газатранспартнай сістэмы рэспублікі. Асобная ўвага на сустрэчы была ўдзелена паспяховаму супрацоўніцтву беларускіх прадпрыемстваў з «Газпрам», перспектывам яго развіцця. Таксама ў сустрэчы прыняў удзел Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Дзяніс Мароз.

Завяршыўся першы дзень працы Пасла на форуме рабочай сустрэчай з Кіраўніком Рэспублікі Марый Эл Юрыем Зайцавым.


Абмеркавалі стан супрацоўніцтва Беларусі з расійскім рэгіёнам, намецілі перспектыўныя напрамкі яго актывізацыі. Разгледзелі графік найбліжэйшых кантактаў на розных узроўнях, у тым ліку пытанні ўдзелу марыйскай дэлегацыі ў выставе «ІННАПРОМ. Беларусь», якая пройдзе ў Менску ўвосень. 

Дамовіліся актуалізаваць «дарожную карту» ўзаемадзеяння, напоўніўшы дакумент канкрэтнымі мерапрыемствамі.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці