:

Аб пасяджэнні МРГ па экспарце ў Расію

04.03.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў 32-е пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў Расійскую Федэрацыю (у фармаце ВКС). У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва беларускіх міністэрстваў, канцэрнаў, аблвыканкамаў і ключавых прадпрыемстваў.


Юрый Селіверстаў падзякаваў удзельнікам за работу па нарошчванню экспарту ў Расію ў 2025 годзе, высока ацаніў дасягнутыя паказчыкі (104,6 працэнта!), адзначыў добрую дынаміку паставак сельскагаспадарчай прадукцыі, падкрэсліўшы, разам з тым, «прасяданне» нашых прамысловых прадпрыемстваў на расійскім рынку.

З улікам абазначаных Кіраўніком дзяржавы і Урадам мэт развіцця беларускай эканомікі Пасол абазначыў ключавыя задачы развіцця экспарту ў Расію:

актывізацыя ўдзелу ў расійскіх праграмах з дзяржпадтрымкай і нацыянальных праектах;

развіццё сумесных вытворчасцей і прамысловай кааперацыі ў высокатэхналагічных сферах, імпартазамяшчэнне;

узаемадзеянне з расійскімі партнёрамі па выключэнні стварэння дублюючых (залішніх) вытворчасцей у Саюзнай дзяржаве; наладжванне сістэмнай працы з расійскімі дзяржкарпарацыямі;

стварэнне новых і развіццё дзейных мультыбрэндавых цэнтраў продажу і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі ў расійскіх рэгіёнах;

павышэнне эфектыўнасці стратэгій рэалізацыі тавараў (нарошчванне прамых паставак, адыход ад пасрэдніцкіх структур); 

далейшае пашырэнне міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

У ходзе пасяджэння ў разрэзе рэгіёнаў, галін і прадпрыемстваў абмеркавалі канкрэтныя напрамкі рэалізацыі гэтых задач, а таксама бягучыя паказчыкі экспарту і яго ацэнкі на I квартал 2026 г. Асаблівую ўвагу ўдзялілі эфектыўнасці работы па зніжэнню складскіх запасаў і разгрузцы складоў суб'ектаў тавараправоднай сеткі нашых прадпрыемстваў у Расіі.

Падрабязна разгледзелі запланаваныя змены ў расійскім заканадаўстве, абмяняліся меркаваннямі аб гатоўнасці нашых прадпрыемстваў да ўвядзення ў Расіі сістэм маркіроўкі шэрагу тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі.

Таксама Юрый Селіверстаў інфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб бліжэйшым графіку візітаў кіраўнікоў расійскіх рэгіёнаў у Беларусь і рабочых паездак Пасла ў расійскія рэгіёны ў мэтах напаўнення кантактаў канкрэтным парадкам дня. Заклікаў адказных за развіццё супрацоўніцтва з расійскімі рэгіёнамі службовых асоб павысіць якасць работы па выкананні і кантролі за выкананнем дасягнутых дамоўленасцей.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці