Аб сустрэчы Пасла Аляксандра Рагожніка з Кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам
25.10.2024 г.Адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка з Кіраўніком Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) Сяргеем Данквертам.
У ходзе размовы бакі адзначылі значнае прасоўванне ва ўзаемадзеянні Беларусі і Расіі ў сферы нагляду за бяспекай харчовай прадукцыі пры станоўчых тэмпах тавараабароту прадуктаў харчавання ў апошнія гады. Кіраўнік Рассельгаснагляду выказаў задавальненне ўзроўнем супрацоўніцтва з беларускімі ветэрынарнай і фітасанітарнай службамі.
Таксама ў цэнтры ўвагі суразмоўцаў былі пытанні, звязаныя з этапамі інтэграцыі інфармацыйных сістэм у сферы ветэрынарнага і фітасанітарнага кантролю ў Саюзнай дзяржаве.
У ходзе гутаркі бакі сышліся на думцы аб вырашальным значэнні забеспячэння эфектыўнага лабараторнага кантролю прадукцыі і сыравіны для яе вытворчасці, а таксама далейшай цыфравізацыі кантролю вытворчасці харчовай прадукцыі ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе для забеспячэння поўнага нагляду за патокамі сыравіны і гатовай прадукцыі, уліку аб'емаў фактычна ўвазной прадукцыі. Сумесная рэалізацыя пастаўленых задач дасць магчымасць павысіць ступень даверу ўдзельнікаў розных інтэграцыйных аб'яднанняў адзін да аднаго і спросціць узаемны гандаль.
Аляксандр Рагожнік і Сяргей Данкверт дамовіліся падтрымліваць высокі ўзровень і даверны характар супрацоўніцтва, які дасць магчымасць у канструктыўным ключы вырашаць пытанні двухбаковага гандлю.