:

Аб пасяджэнні МРГ па экспарце ў Расію

22.07.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў чарговае пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў Расію.


У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў, дзяржаўных канцэрнаў, падведамных прадпрыемстваў і арганізацый.

У разрэзе ключавых прадпрыемстваў і асноўных таварных пазіцый прадметна абмеркавалі прагнозныя паказчыкі і наяўны стан беларускага экспарту.

У рамках парадку дня пасяджэння разгледжаны пытанні: 

разнапланавага ўзаемадзеяння з расійскімі партнёрамі ў прамысловай сферы, імпартазамяшчэнні;

гатоўнасці нашых вытворцаў да ўвядзення маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі асобных відаў тавараў на расійскім рынку;

продажу і транспарціроўкі прадукцыі лесагаспадарчага комплексу; 

супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, у тым ліку па прапрацоўцы праекта будаўніцтва чыгуначнай высакахуткаснай магістралі Масква –Мінск і стварэння вытворчасці лакаматываў у Беларусі;

сумеснай работы ў авіябудаванні, у тым ліку па рэалізацыі праекта распрацоўкі і арганізацыі серыйнай вытворчасці двухрухальнага лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей».

Асаблівую ўвагу ў кантэксце работы Пасольства па ўстараненню залішніх пасрэдніцкіх структур на расійскім рынку спажывецкіх тавараў Аляксандр Рагожнік удзяліў неабходнасці далейшай актывізацыі работы па заключэнню прамых дагавораў беларускімі вытворцамі з федэральнымі гандлёвымі сеткамі. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання і аблвыканкамам дадзены канкрэтныя ўказанні. У бліжэйшы час будуць праведзены нарады па гэтым пытанні з прадпрыемствамі малака- і мясаперапрацоўчай галін.

Таксама падрабязна разгледзелі сітуацыю з удзелам беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у рэалізацыі расійскага нацыянальнага праекта «Інфраструктура для жыцця». Пасол даручыў Міністэрству прамысловасці, вытворцам грамадскага транспарту ўзмацніць прадметнае ўзаемадзеянне па гэтым пытанні з Міністэрствам транспарту Расіі і спажыўцамі ў рэгіёнах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці