:

Аб працы беларускага стэнда на Форуме «Моцныя ідэі для краіны» ва Уфе

13.03.2024 г.

13 сакавіка 2024 г. у сталіцы Башкартастана пры непасрэднай каардынацыі Міністэрства знешнеэканамічных сувязей і кангрэснай дзейнасці Рэспублікі Башкартастан і асабіста Міністра Маргарыты Балычовай у рамках Форума грамадскіх ініцыятыў «Моцныя ідэі для краіны» арганізаваны спецыяльны стэнд, прысвечаны кааперацыйнаму супрацоўніцтву.

Для гасцей Форума, сярод якіх генеральны дырэктар Агенцтва стратэгічных ініцыятыў Расіі Святлана Чупшава і Кіраўнік Рэспублікі Башкартастан Радый Хабіраў, прэзентацыю беларускага стэнда правёў кіраўнік аддзялення Пасольства ва Уфе Артур Карповіч.

Падчас мерапрыемства асабліва адзначаны дасягненні Беларусі і Башкартастана ў арганізацыі кааперацыйнай вытворчасці:

- тралейбусы «Гаражанін» з машынакамплектаў Мінскага аўтамабільнага завода;
 — аўтамабілі «Батыр» з выкарыстаннем крыніц сейсмічных сігналаў, вырабленых на гомельскім ААТ «Сейсматэхніка»;
 — зернесушыльныя комплексы, сабраныя на пабудаваным ва Уфе заводзе «Амкадор-Агідэль»;
 — гусенічныя трактары «Фермер РБ 1993», якія вырабляюцца на ТАА «Матрыкс-Універсал» (г.Уфа) з машынакамплектаў Мазырскага машынабудаўнічага завода.

Асобны акцэнт для гасцей зроблены на пашырэнні ў Башкартастане сеткі магазінаў «Беларускія прадукты», будаўніцтве завода па вырабе спецыяльнай тэхнікі «Амкадор-Алга», рэалізацыі прадукцыі лёгкай прамысловасці вытворчасці ААТ «Камінтэрн», а таксама на развіцці грамадскіх аб'яднанняў беларусаў у расійскім рэгіёне.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці