:

Аб візіце Пасла Беларусі Д.Крутога ў Санкт-Пецярбург

18.04.2024 г.

Пасол Дзмітрый Круты здзейсніў рабочы візіт у Санкт-Пецярбург.

Першым пунктам праграмы візіту ў Паўночную сталіцу стала наведванне Санкт-Пецярбургскага горнага ўніверсітэта – першай расійскай тэхнічнай ВНУ, заснаванай па ўказе імператрыцы Кацярыны II у 1773 годзе.

У ходзе сустрэчы з рэктарам гэтага ўніверсітэта Уладзімірам Літвіненка Пасол абмеркаваў стан і перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў навукова-адукацыйнай сферы, наладжванне двухбаковага супрацоўніцтва паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі саюзных дзяржаў.

Дзмітрый Круты адзначыў высокі ўзровень матэрыяльнай базы Горнага універсітэта і назваў уцешным той факт, што свой уклад у яе развіццё ўнёс і беларускі вытворца кар'ерных самазвалаў «БЕЛАЗ».

Створаны «БелАЗам» цэнтр кампетэнцый дазволіў не толькі павысіць эфектыўнасць вывучэння студэнтамі розных вузлоў і дэталяў горнатранспартнай тэхнікі, але таксама зрабіў іх заняткі больш цікавымі за кошт наяўнасці сучасных трэнажораў-імітатараў.

Зміцер Круты асабіста апрабаваў дынамічны аўтатрэнажор «БЕЛАЗ».

Цяпер з ВНУ можна ў рэжыме рэальнага часу кіраваць рабатызаванай тэхнікай, у прыватнасці, пагрузчыкамі і кар'ернымі самазваламі, якія знаходзяцца за тысячы кіламетраў ад горада на Няве.

Уладзімір Літвіненка расказаў аб дамоўленасцях, дасягнутых падчас нядаўняга візіту дэлегацыі Горнага ўніверсітэта ў Полацк.

Так, амаль 500 першакурснікаў у чэрвені гэтага года адправяцца ў Беларусь на навучальна-азнаямленчую практыку. Частка з іх – прадстаўнікі факультэта перапрацоўкі мінеральнай сыравіны – будуць камандзіраваны на НПЗ «Нафтан», дзе ім наглядна прадэманструюць увесь тэхналагічны ланцужок нафтаперапрацоўчага прадпрыемства.

Акрамя таго, у якасці пляцовак для стажыроўкі маладых людзей выступяць вытворчасці кампаній «Беларуськалій» і «БЕЛАЗ».

Дзмітрый Круты і Уладзімір Літвіненка таксама абмеркавалі ход рэалізацыі ў Горным універсітэце пілотнага праекта па ўдасканаленні сістэмы вышэйшай адукацыі.

Кіраўнік дыпмісіі запрасіў рэктара прыняць удзел у ХІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў бягучым годзе адбудзецца ў Віцебску і Полацку.

Пасол наведаў універсітэцкі музей і Цэнтр кампетэнцый «БЕЛАЗ», які ў сакавіку 2022 года адкрывалі Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў.

Пасол таксама наведаў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе цяпер навучаецца 350 студэнтаў з Беларусі.

Падчас сустрэчы з рэктарам СПбДУ Мікалаем Крапачовым адзначалася, што пецябруржцы гатовыя пашыраць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ па ўсіх кірунках: ад IT і медыцыны да сельскай гаспадаркі і бібліятэчнай справы.

Удзельнікі сустрэчы разгледзелі шэраг канкрэтных прапаноў: па акадэмічнай мабільнасці, падвойных дыпломах і сумесных праграмах, акселератару стартапаў, цэнтрам адукацыйных тэхналогій, стыпендыям (ад Саюзнай дзяржавы). Адзначалася, што прапанаваны ўзровень і аб'ём узаемадзеяння патрабуе заключэння прамога комплекснага пагаднення аб супрацоўніцтве з Беларуссю.

У рамках візіту ў Санкт-Пецярбург адбылася рабочая сустрэча Пасла Дзмітрыя Крутога са Старшынёй Праўлення ПАТ «Газпром» Аляксеем Мілерам.

Абмеркавалі ключавыя пытанні насычанага парадку дня ўзаемадзеяння Беларусі з расійскай дзяржаўнай карпарацыяй, канстатавалі надзейнае газазабеспячэнне беларускіх спажыўцоў у час ацяпляльнага сезона.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі агульным намаганням у сферы імпартазамяшчэння і забеспячэння тэхналагічнай незалежнасці, у тым ліку ў кантэксце работы нашага сумеснага прадпрыемства ААТ «Брэстгазаапарат» – буйнейшага вытворцы бытавой газаэлектрычнай тэхнікі ў СНД. Высока ацанілі кааперацыю паміж МЗКЦ і Галіцкім аўтакранавым заводам, якія распрацавалі спецыяльна для патрэб «Газпрома» мадэль грузападымальнасцю 100 тон.

Разгледзелі ход рэалізацыі знакавага для беларускай сталіцы і «Газпрома» будаўнічага праекта – «вышынныя дамы» на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Абмяняліся думкамі аб перспектывах пашырэння ўдзелу беларускіх арганізацый у дагазіфікацыі расійскіх рэгіёнаў, па прыкладзе паспяховай работы нашых газавікоў у Смаленскай вобласці.

Не забыліся і аб амбіцыйных праектах у сферы ЗПГ, якія рэалізуюцца «Газпромам» у «Вялікім камені».

Гаварылі пра беларускія гандлёвыя дамы ў расійскіх рэгіёнах: «Газпрам» можа дапамагчы ў нашай рабоце па насычэнню расійскага рынку якаснай і любімай прадукцыяй.

Пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Ленінградскай вобласці Дзмітрый Круты абмеркаваў у ходзе сустрэчы з губернатарам рэгіёну Аляксандрам Драздзенкам.

Ленінградская вобласць займае адно з першых месцаў сярод расійскіх рэгіёнаў па росце тавараабароту з Беларуссю. «У мінулым годзе мы ледзь не дацягнулі да $1 млрд. У гэтым годзе, улічваючы плюс у 10 працэнтаў у першым квартале і захаванне гэтай станоўчай дынамікі, мы ўпершыню зможам выйсці на $1 млрд тавараабароту», – спрагназаваў Дзмітрый Круты. – «Гэта фактычна падваенне за тры гады – узрушаючыя абсалютна тэмпы».

«Расце колькасць суб'ектаў, якія займаюцца дылерскімі адносінамі з вытворцамі беларускай прадукцыі. Гэта паскарае прамыя пастаўкі прадукцыі, улічваючы, што ў нас няма вялікага перакосу ў сальда і гандаль развіваецца дастаткова збалансавана», – заўважыў Пасол.

Закранаючы тэму паставак беларускай тэхнікі, Дзмітрый Круты праінфармаваў, што акрамя сельскагаспадарчай Беларусь гатова пастаўляць дарожную, камунальную і пажарную тэхніку, пасажырскі транспарт, а таксама кацельнае абсталяванне. Акрамя таго, беларускі бок гатовы падпісаць комплексную праграму па ўдзеле ў газіфікацыі Ленінградскай вобласці.

Разам з тым Аляксандр Драздзенка выказаў зацікаўленасць у супрацоўніцтве па развіццю ленінградскага Цэнтра пратэзавання і рэабілітацыі. «Мы сапраўды будзем супрацоўнічаць па камплектуючых і пастаўках матэрыялаў для пратэзавання. Таксама нам спадабалася вытворчасць вельмі якасных інвалідных калясак у Беларусі. Мы хацелі б падпісаць з нашымі беларускімі партнёрамі пагадненне аб будаўніцтве вытворчасці калясак і спецыяльнага абсталявання для людзей з інваліднасцю на базе нашага цэнтра пратэзавання. Цяпер чакаем сертыфікацыі каляскі. Яна вельмі лёгкая, зручная, простая ў эксплуатацыі і ўсе дэталі, якія ў ёй замяняюцца», – адзначыў Аляксандр Драздзенка.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў сферы АПК, ПЭК, ЖКГ, будаўніцтве, сумеснай рэалізацыі праграм «Чыстая вада», «Лічбавае паветра», арганізацыі культурных і маладзёжных абменаў, а таксама ўдзел дэлегацыі Ленінградскай вобласці ў XI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Пасол падзякаваў губернатару за магчымасць удзелу беларусаў у будаўніцтве шэрага прамысловых аб'ектаў у Ленінградскай вобласці, у тым ліку партовай інфраструктуры. Паводле яго слоў, беларускія спецыялісты атрымліваюць тут неабходны вопыт, які потым можа быць выкарыстаны ў іншых рэгіёнах РФ.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці