:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі са студэнтамі-міжнароднікамі Прыволжскай федэральнай акругі

15.10.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў сустрэчу са студэнтамі-міжнароднікамі Прыволжскай федэральнай акругі Расіі ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства.


У арганізаваным пры садзейнічанні Прадстаўніцтва МЗС Расіі ў Ніжнім Ноўгарадзе мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі Ніжагародскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Удмурцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Вяцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Чувашскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.

Юрый Селіверстаў выступіў з прэзентацыяй на тэму «Эканоміка Беларусі на сучасным этапе, развіццё супрацоўніцтва з Расіяй», расказаў аб асноўных напрамках работы Пасольства і практычных аспектах узаемадзеяння з расійскімі партнёрамі.

Студэнты атрымалі магчымасць задаць Паслу пытанні як аб двухбаковых адносінах і інтэграцыйных працэсах, так і аб асаблівасцях дыпламатычнай службы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці