:

Аб дакладзе Пасла Беларусі ў Расіі А.Рагожніка Прэзідэнту Беларусі А.Лукашэнку

05.01.2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 студзеня прыняў з дакладам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка. 


«Гаварыць аб тым, што расійскі напрамак для нас важны… Ну што паслу гаварыць аб гэтым. Я вам гаварыў пры назначэнні па гэтай тэматыцы. Ну а папрацаваўшы там, вы разумееце, што гэта наш асноўны напрамак. Нібыта ў цэлым мы там забяспечваем прырост. І ўлічваючы, шчыра кажучы, як у Беларусі і Расіі складваюцца справы, то 102,5%- пад 103%- гэта быццам нядрэнна. Але план у нас быў 105% (па забеспячэнні тэмпу росту экспарту ў Расію. — Заўвага). Мы бачым праблемы. У нас прасяданне па прамысловасці. Ваша тэма, дарэчы, як былога Міністра прамысловасці (былых жа не бывае)», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як ажыццяўляецца работа ў напрамку стварэння сумесна з Расіяй новых вытворчасцей. «Гэта вельмі важна. Мы шмат гаворым цяпер аб станкабудаванні. Без яго ніякага развіцця быць не можа. А ў нас ёсць гэта тэма. Зачын добры, школа ёсць, кампетэнцыі, — сказаў Прэзідэнт. — Мы гаворым аб авіябудаванні, многае-многае, і ВПК у тым ліку. Што вы бачыце тут, якія недахопы?» 

Яшчэ адзін напрамак работы на расійскім рынку датычыцца сферы паслуг. «Вы прызнаяце, што трэба ў гэтым плане нам нарошчваць нашу прысутнасць у Расіі. Тым больш што такія магчымасці сёння запатрабаваны ў Расійскай Федэрацыі», — адзначыў Прэзідэнт. 

«Нешта мы там застопарыліся з лічбавым подпісам. Якія праблемы? Для нас гэта дзверы па многіх напрамках у Расійскай Федэрацыі. Тым больш што рашэнні нібыта прыняты ўжо. У чым тармажэнне? Пры сустрэчы з Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным мы абмяркуем гэтыя пытанні, калі там нехта тармозіць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт таксама згадаў аб праекце па будаўніцтве высакаскораснай чыгуначнай магістралі паміж Масквой і Мінскам, а таксама далей да Брэста: «Для нас гэта вельмі важна. Вы як прамысловец што бачыце тут? Рэальна гэта, нерэальна? Тым больш што гэты напрамак цяпер — усходні, маскоўскі перш за ўсё, сярод нашых людзей вельмі запатрабаваны». 

Звяртаючыся да Кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Рагожнік сказаў: «Па выніках работы за 2025 год пасольства Беларусі ў Расіі вас не падвяло. І нягледзячы на тое, што мы не дасягнулі росту 105%, які быў даведзены (размова аб заданні па тэмпе росту экспарту ў Расію. — Заўвага), разам з тым 102,3% за 11 месяцаў (паводле даных са студзеня па лістапад 2025 года. — Заўвага), на мой погляд, у бягучых умовах ахаладжэння расійскай эканомікі — выдатны вынік».

Пасол, карыстаючыся выпадкам, павіншаваў Прэзідэнта з Новым годам і надыходзячымі Калядамі. 

Аляксандр Лукашэнка, падзякаваўшы за віншаванне, падкрэсліў: «Пачынаецца вельмі важны для нас год. 2026 год мы праваліць ніяк не павінны. Гасподзь нас пашкадаваў: снег выпаў, пасевы прыкрыў (пасеялі нядрэнна, і ўсходы добрыя). Таму тут у нас больш-менш па ўсёй рэспубліцы. Засталося нам толькі сваю справу зрабіць. Таму новы год для нас — гэта пачатак новых спраў». 

https://president.gov.by/be/events/doklad-posla-belarusi-v-rossii-aleksandra-rogoznika-1767608823

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці