Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Генеральным дырэктарам ААТ «РЖД»
02.11.2026 г.Адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрыя Селіверстава з Генеральным дырэктарам – Старшынёй праўлення ААТ «Расійскія чыгункі» Алегам Белазёравым.

Разгледзелі актуальныя пытанні сумеснага парадку дня ў сферы чыгуначных перавозак, у тым ліку забеспячэнне пасажырскіх зносін, работу над рэалізацыяй праекта высакахуткаснай чыгуначнай магістралі Масква-Мінск.
Абмеркавалі асобныя пытанні развіцця грузавых зносін і намецілі перспектывы павелічэння грузапатоку паміж Беларуссю і Расіяй.