Аб рабочай сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з кіраўніцтвам прадпрыемстваў ААТ «Віцязь» і ТАА «С-Віцязь»
10.06.2026 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам ААТ «Віцязь» Генадзем Азаравым і камерцыйным дырэктарам ТАА «С-Віцязь» Багданам Дзямковічам.

Падрабязна абмеркавалі бягучы стан спраў прадпрыемства, а таксама пастаўкі прадукцыі ААТ «Віцязь» у Расію – тэлевізійнай і бытавой тэхнікі, электра- і медыцынскай прадукцыі, вырабаў з пластмас. Асноўны акцэнт зрабілі на рабоце па нарошчванні прысутнасці беларускіх тавараў на расійскім рынку.

Асобную ўвагу ў ходзе сустрэчы ўдзялілі эфектыўнасці работы ўласнага суб'екта тавараправоднай сеткі ў Расійскай Федэрацыі ТАА «С-Віцязь».