:

Аб візіце Пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка ў Разанскую вобласць

29.10.2024 г.

Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік 29 кастрычніка наведаў Разанскую вобласць. У праграме візіту было запланавана наведванне пляцовак дылераў беларускага машынабудавання, прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна, гандлёвых аб'ектаў, а таксама перагаворы з Губернатарам Паўлам Малковым.

Аляксандр Рагожнік пачаў вывучэнне прамысловага патэнцыялу рэгіёну з ТАА «Разань МАЗ сэрвіс». Гэтая кампанія – афіцыйны дылер Мінскага аўтазавода з 2006 года. Прадпрыемства рэалізуе грузавую, прычапную і пасажырскую тэхніку, выконвае яе тэхнічнае абслугоўванне і ўсе віды рамонту. За 18 гадоў прададзена больш за 5000 адзінак грузавой аўтатэхнікі, 180 аўтобусаў і 40 тралейбусаў. З генеральным дырэктарам прадпрыемства Дзмітрыем Валчковым Пасол падрабязна і зацікаўлена абмеркаваў сітуацыю ў розных сегментах рынку аўтамабіляў, пытанні імпартазамяшчэння і пераадолення наступстваў санкцый, перспектывы развіцця кааперацыі, аптымізацыю сэрвіснага абслугоўвання і лагістыкі. Асаблівую ўвагу субяседнікі ўдзялілі канкурэнцыі з замежнымі вытворцамі і сродкам абарона рынку Саюзнай дзяржавы. Па выніках сустрэчы дамовіліся актывізаваць работу «МАЗ Разань Сэрвіс» па пастаўках пасажырскага транспарту ў рэгіён.

Наступным пунктам праграмы стала наведванне дыскаўнтэра «Часнок» у Разані, дзе Аляксандр Рагожнік, як і ў іншых рэгіёнах, вывучыў асартымент беларускіх тавараў. Дарэчы, больш за 70% тавараў у сетцы магазінаў – беларускай вытворчасці. Па словах аперацыйнага дырэктара сеткі Аляксандра Леўчыка прычына такой сітуацыі ў тым, што «беларуская якасць сама сябе прадае».
Далей Аляксандр Рагожнік наведаў пляцоўку ТАА «Старажылавааграснаб». Прадпрыемства з'яўляецца афіцыйным дылерам беларускіх «Гомсельмаша», «Амкадора», «МТЗ» і забяспечвае аграпрамысловыя прадпрыемствы і арганізацыі таварамі вытворча-тэхнічнага прызначэння: тэхніка, абсталяванне, камплектуючыя і дэталі. ТАА «Старажылавааграснаб» утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў сегменце сельскагаспадарчай тэхнікі беларускай вытворчасці на тэрыторыі Разанскай, Тульскай, Іванаўскай і Уладзімірскай абласцей. Таксама прадпрыемства актыўна развівае напрамак машынна-тэхналагічных кампаній (МТК), якія аказваюць увесь цыкл паслуг на сельскагаспадарчых работах, у тым ліку буйным расійскім аграхолдынгам «Стэп», «Мірагандаль», «Аграінвест», «ЮВАГ». Парк тэхнікі МТК на 60% складаецца з беларускай тэхнікі.

Па выніках наведвання пляцоўкі Аляксандр Рагожнік заявіў аб тым, што ўжо ў бліжэйшыя 10 дзен на прадпрыемства прыедуць прадстаўнікі «Белкамунмаша», «Бабруйскаграмаша» і «Лідсельмаша», каб на базе гэтага прадпрыемства была сфарміравана ўся лінейка беларускай тэхнікі, пачынаючы ад пасяўных агрэгатаў заканчваючы ўборачнымі. «Каб у адным месцы быў сканцэнтраваны склад запасных частак і сэрвіснае абслугоўванне – тое, што і мае на ўвазе пад сабой мультыбрэндавы цэнтр беларускай тэхнікі», – рэзюмаваў Пасол.

Аляксандр Рагожнік з цікавасцю пазнаеміўся з тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца на Разанскім гарбарным заводзе. Гэты найбуйнейшы вытворца натуральнай скуры ў Расіі штомесяц выпускае больш за 700 тыс. кв.м. На яго долю прыпадае больш за 35% вытворчасці натуральных скуры ў Расіі, каля 40% скур экспартуецца. Пастаўкі ажыццяўляюцца ў 16 краін свету. Таксама кампанія вырабляе абіўку для салонаў машын AURUS і авіягаліны, пастаўляе скуру для мноства модных брэндаў адзення і абутку.

З кіраўніцтвам завода прадстаўнікі дэлегацыі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва з беларускімі партнерамі (канцэрн «Беллегпрам», «Марка» і «Belwest») і ўзаемадзеянне ва ўмовах санкцыйнага ціску. Таксама абмяняліся думкамі па пытаннях дзяржаўнай падтрымкі легкай прамысловасці, мерах аховы рынкаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

Яшчэ адзін аб'ект у праграме Пасла Беларусі – АТ «Точынвест». Прадпрыемства ўваходзіць у групу кампаній «Точынвест», якая аб'ядноўвае 7 вытворчых прадпрыемстваў з рознымі напрамкамі дзейнасці, якія даюць магчымасць ажыццяўляць поўны цыкл вытворчасці металаканструкцый, іх апрацоўку, ацынкоўку, дастаўку і ўстаноўку. Кампанія вырабляе ацынкаваныя бар'ерныя агароджы дарожнай і маставой груп і металаканструкцый дарожнай інфраструктуры, у тым ліку пешаходныя агароджы і рамныя апоры, дарожныя знакі і стойкі з мацаваннямі, шумаахоўныя экраны, прыпыначныя павільены грамадскага транспарту. Прадукцыя прадпрыемства ўстаноўлена на ўсіх ключавых дарожных аб'ектах федэральнага і рэгіянальнага значэння ў Расіі. Бакі абмеркавалі асаблівасці тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца групай кампаній, перспектывы развіцця супрацоўніцтва з беларускімі партнерамі, у першую чаргу, са жлобінскім «БМЗ».

На перагаворах пасла Беларусі ў Расіі Аляксандра Рагожніка з губернатарам Разанскай вобласці Паўлам Малковым у цэнтры ўвагі былі асноўныя эканамічныя паказчыкі. Тавараабарот Беларусі і Разанскай вобласці ў 2023 годзе перавысіў $246 млн. У студзені-жніўні гэтага года гэты паказчык склаў $174,9 млн. (рост у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 9,5%).

Губернатар Разанскай вобласці канстатаваў, што толькі за мінулы год узаемны тавараабарот вырас у два разы. Паводле яго слоў, з Беларусі рэгіен імпартуе прамысловае абсталяванне, мэблю, прадукты харчавання, паперу і кардон, транспартныя сродкі. Разанская вобласць пастаўляе ў Беларусь дахавыя і ізаляцыйныя матэрыялы, вырабы з чорных металаў, пластмасы, вымяральнае абсталяванне, гарбарную прадукцыю.

«Я звярнуў увагу, што ў нас ва ўзаемным тавараабароце добрымі тэмпамі расце высокатэхналагічная прадукцыя, у прыватнасці пастаўкі мікраэлектронікі. Гэта не можа не радаваць, таму што пераход на высокатэхналагічныя тавары – гэта зусім іншы ўзровень гандлю, – паведаміў Аляксандр Рагожнік. – Той тавараабарот, які сення есць, – чвэрць мільярда долараў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нас звычайна памнажае на два, а часам на тры. Я прапаную на бліжэйшыя, можа, тры гады паставіць задачу памножыць на два, каб той патэнцыял, які есць у Беларусі і Разанскай вобласці, поўнасцю задзейнічаць».

Такім чынам, Рэспубліка Беларусь і Разанская вобласць маюць намер давесці аб'ем узаемнага тавараабароту да $500 млн.

У рамках візіту Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік і Губернатар Разанскай вобласці Павел Малкаў усклалі кветкі да Вечнага агню ў Мемарыяльным комплексе «Манумент Перамогі» на плошчы Перамогі ў Разані. Кіраўнікі дамовіліся, што ў год 80-годдзя вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі Павел Малкоў наведае агульныя святыні на беларускай зямлі – Хатынь і Брэсцкую крэпасць.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці