:

Аб сустрэчы паслоў Беларусі і Марока

27.03.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Круты правёў 27 сакавіка сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Марока ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Лотфі Бушаара.

Кіраўнікі дыпмісій разгледзелі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку абмеркавалі магчымыя захады па развіццю палітычнага дыялога, а таксама ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай сферы.

Пасол Беларусі з задавальненнем канстатаваў рост тавараабароту, які назіраецца, адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў актывізацыі кантактаў па лініі бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

Пасол Марока, у сваю чаргу, пагадзіўся з тэзісам аб важнасці гандлю, выказаў гатоўнасць да развіцця адносін Марока з Беларуссю па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, у прыватнасці, у сельскай гаспадарцы і прамысловасці.

Кіраўнікі дыпмісій Беларусі і Марока ў Маскве закранулі таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, пытанні фарміравання дагаворна-прававой базы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці