:

Аб цырымоніі ўскладання кветак да Вечнага агню каля Магілы Невядомага Салдата

02.07.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў і дыпламаты Пасольства Беларусі ў Расіі ўсклалі вянок і кветкі да Вечнага агню каля Магілы Невядомага Салдата і памятных знакаў «Горад-герой Мінск» і «Брэсцкая крэпасць-герой» у Аляксандраўскім садзе Крамля з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).


Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва і супрацоўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Выканкама СНД, расійскія дыпламаты, прадстаўнікі беларускай дыяспары.


У гутарцы з журналістамі Юрый Селіверстаў падкрэсліў, што ў нашай краіне Дзень Незалежнасці прымеркаваны да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: 

«Калі б не было гэтай даты тады, у нас бы не было незалежнасці. Адзначыць гэта, аддаць даніну памяці загінуўшым вельмі важна, таму што ўсё, што мы маем сёння, – заслуга людзей, якія змагаліся за нашу незалежнасць у той цяжкі час», – падкрэсліў ён.

Пасол Беларусі ў Расіі назваў Магілу Невядомага Салдата ў Маскве знакавым месцам, якое ўвасабляе сабой даніну памяці ўсім, хто змагаўся і перамог фашызм.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці