:

Аб сустрэчы Пасла Рэспублікі Беларусь з Паслом Паўднева-Афрыканскай Рэспублікі

03.10.2024 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правеў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Паўднева-Афрыканскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Мзувукіле Макетукай.

У ходзе сустрэчы субяседнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах, разгледзелі графік найбліжэйшых візітаў і сустрэч на розных узроўнях. Таксама Бакі закранулі ўзаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый і аб'яднанняў.

Пасол Паўднева-Афрыканскай Рэспублікі абазначыў, што ўзаемадзеянне ў сферы сельскай гаспадаркі, уключаючы сельгасмашынабудаванне, – з'яўляецца адным з цэнтральных напрамкаў супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У адказ Аляксандр Рагожнік пацвердзіў, што Беларусь гатова і можа пастаўляць у Паўднева-Афрыканскую Рэспубліку ўсю лінейку сельскагаспадарчай тэхнікі для патрэб краіны.

Мзувукіле Макетука таксама адзначыў, што ў Беларусі традыцыйна праходзіць навучанне вялікая колькасць студэнтаў з Паўднева-Афрыканскай Рэспублікі. Ён выказаў надзею, што ўзаемадзеянне ў гэтай сферы паспяхова працягнецца.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці