Аб прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі
19.09.2024 г.19 верасня ў Дзелавым і культурным цэнтры Пасольства Беларусі ў Расіі прайшла прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу нашай краіны. Праграма пачалася з правядзення Круглага стала на тэму: «Перспектывы развіцця турызму паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй». Мадэратарам выступіў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызму Марозаў Дзмітрый Віктаравіч.
З прывітальным словам выступілі саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Шманай Дар'я Міхайлаўна, дырэктар Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Варановіч Ірына Мікалаеўна.
У сваім выступленні Ірына Варановіч падкрэсліла, што асноўным вынікам сумеснай работы з'яўляецца павелічэнне турыстычных патокаў і экспартных паступленняў у абодвух напрамках. «Уязны турыстычны паток у Рэспубліку Беларусь з улікам перасячэнняў Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь на беларуска-расійскім участку ў 2023 годзе склаў 5,7 мільёна прыбыццяў замежных грамадзян і ў параўнанні з 2022 годам павялічыўся на 15,4%», – адзначыла Ірына Варановіч.
У якасці паспяховага прыкладу рэгіянальнага супрацоўніцтва дырэктар Дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь вылучыла ўзаемадзеянне беларускіх тураператараў з прадстаўнікамі Рэспублікі Башкартастан па рэалізацыі сацыяльнай праграмы актыўнага даўгалецця для людзей пажылога ўзросту. Дзякуючы рэалізацыі новага праекта ў Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе ажыццеўлены прыём больш за 1300 актыўных башкірскіх турыстаў «сярэбранага» ўзросту, для якіх арганізавана цікавая насычаная экскурсійная праграма па знакавых мясцінах нашай краіны.
Паміж Мінскам і Ніжнім Ноўгарадам рэалізуецца сумесны праект «Фарбы дзяцінства» па арганізацыі майстар-класаў і анлайн экскурсій па Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Паміж сталіцамі дзвюх краін арганізавана Крэатыўная лабараторыя ідэй у развіцці турызму «Масква-Рэспубліка Беларусь».
Нашы краіны звязваюць больш за два дзясяткі турыстычных саюзных маршрутаў, у тым ліку паміж суседнімі рэгіёнамі Беларусі і Расіі. Асобай папулярнасцю карыстаюцца маршруты патрыятычнай, адукацыйнай і гісторыка-культурнай накіраванасці.
У рабоце круглага стала таксама бралі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, Міністэрства эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі, ААТ «Авіякампанія «Белавія», асацыяцыі «ТУРДАПАМОГА», а таксама прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў замежных дзяржаў.
У ходзе пасяджэння абмеркавалі пытанні стварэння адзінай турыстычнай прасторы Расіі і Беларусі, перспектывы і прыярытэты беларуска-расійскага турпрадукта.