:

Аб візіце Прэм'ер-міністра Беларусі Р.Галоўчанкі ў Свярдлоўскую вобласць

28.04.2023 г.

Завяршыўся візіт урадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам у тры расійскія рэгіёны – Новасібірскую, Іркуцкую і Свярдлоўскую вобласці.

У ходзе праведзенай 28 красавіка сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым кіраўнік беларускага ўрада выказаў упэўненасць, што тавараабарот у $1 млрд. паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю з'яўляецца цалкам рэальным.

У цяперашні час, па словах Р.Галоўчанкі: «Аб'ёмы ўзаемнага гандлю стабільна высокія і тавараабарот мае тэндэнцыю да росту. Калі ў 2021 годзе гэтая лічба набліжалася да $500 млн., то летась склала практычна $750 млн. Першыя месяцы гэтага года таксама кажуць пра тое, што ёсць тэндэнцыя да росту».

Р.Галоўчанка перакананы, што Беларусь і Свярдлоўскую вобласць звязвае не толькі гераічнае ваеннае мінулае, але і перспектыўнае сучаснасць і будучыня. У прыватнасці, Беларусь актыўна рыхтуецца да ўдзелу ў выставе «Інапрам», якая пройдзе ў Екацярынбургу 10-13 ліпеня.

«У гэтым годзе мы будзем удзельнічаць у выставе «Інапрам» як краіна-партнёр. Беларуская экспазіцыя зойме каля 3 тыс. кв. м. Заяўкі на ўдзел у форуме ўжо падалі каля 120 беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Упэўнены, што іх будзе больш», – адзначыў Прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, з улікам развітога прамысловага, горназдабыўнога, апрацоўчага і машынабудаўнічага сектараў эканомікі Свярдлоўскай вобласці пры падрыхтоўцы канцэпцыі ўдзелу ў «Інапраме» Беларусь зробіць акцэнт на станкабудаўнічай галіне, якая перажывае пэўны росквіт. «Па ўказанні Прэзідэнта Беларусі мы не згарнулі нашы магутнасці па станкабудаванні, вяліся пастаянныя распрацоўкі. Вядома, не хапала рынку, але мы падтрымлівалі станкабудаўнікоў ўнутранымі замовамі і цяпер яны знаходзяцца на прыстойным міжнародным узроўні, таму ў цяперашніх умовах попыт вялікі. Упэўнены, што сучасныя апрацоўчыя цэнтры знойдуць свайго пакупніка».

Я.Куйвашаў падзякаваў Беларусі за пастаўку партыі тралейбусаў і адзначыў, што беларусы вырабляюць якасны аўтамабільны транспарт.

Р.Галоўчанка ў адказ на гэта заўважыў, што дадзеная тэма цяпер вельмі актуальная на сустрэчах з прадстаўнікамі расійскіх рэгіёнаў. «У іншых расійскіх абласцях і краях мы таксама чулі станоўчыя водгукі аб беларускіх тралейбусах. Бачым жаданне расейцаў выкарыстоўваць нашы магчымасці ў мадэрнізацыі транспартнай сеткі. Гэта тычыцца ўсіх відаў пасажырскага транспарту: грузавой, камунальнай і іншай тэхнікі. У нас па тралейбусах з Екацярынбургам заключаны сур'ёзны кантракт. Разлічваем, што будзе такі ж рух па іншых напрамках транспарту, напрыклад па камунальнай тэхніцы».

Кіраўнік урада дадаў, што «БЕЛАЗ» абсалютна спакойна перажыў санкцыйны перыяд. «Мы знайшлі рашэнні па замяшчэнню ўсіх вузлоў, таму пастаўкі растуць цяпер на рынку нават у параўнанні з дасанкцыйным перыядам», – сказаў на заканчэнне Р.Галоўчанка.

Беларуская ўрадавая дэлегацыя вярнулася ў Мінск увечары 28 красавіка.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці