Аб візіце Пасла Д.Крутога ў Рэспубліку Мардовія
21.09.2023 г.20-21 верасня Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Круты ажыццяўляе рабочы візіт у Рэспубліку Мардовія.
Па прыбыцці ў Саранск першым пунктам праграмы стала наведванне Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Н.П. Агарова, у структуры якога 5 факультэтаў, 2 філіяла і 14 інстытутаў, уключаючы аграрны.
У ходзе праведзеных сустрэч кіраўніцтва ўніверсітэта выказала зацікаўленасць у адкрыцці навучальных аўдыторый з удзелам беларускіх вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі МТЗ і «Гомсельмаш», з якімі ўжо падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Мэтазгоднасць стварэння такіх навучальных аўдыторый тлумачыцца тым, што не менш як 60% трактарнага парку Мардовіі займае тэхніка беларускай вытворчасці.
Пасол паабяцаў усебаковае садзейнічанне ў рэалізацыі гэтай ініцыятывы.
Знайшло падтрымку з боку Дзмітрыя Крутога і жаданне мардоўскіх навукоўцаў пашырыць навуковыя кантакты з калегамі з Інстытута фізікі ім. Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Азнаёміўся Пасол з дзейнасцю саранскага АТ «Оптыкавалаконныя Сістэмы», прадукцыя якога больш як на 15% пакрывае патрэбнасці Беларусі ў оптавалаконным кабелі. З генеральным дырэктарам прадпрыемства Андрэем Мікалаевым Пасол абмеркаваў канкрэтныя напрамкі пашырэння ўзаемадзеяння з беларускімі партнёрамі.
Прыкладам саюзнай прамысловай кааперацыі стала і прадпрыемства «Лідэр-Кампаўнд», на вытворчай пляцоўцы якога пабываў Пасол Беларусі. Мардоўская кампанія вырабляе ізаляцыйныя матэрыялы для кабельна-правадніковай тэхнікі. Закупляе сыравіну (поліэтылен) на беларускім «Нафтане», пастаўляючы ў Беларусь сваю канчатковую прадукцыю.
Ключавым пунктам праграмы візіту Пасла стала сустрэча з Кіраўніком рэгіёна Арцёмам Здуновым.
Бакі з задавальненнем адзначылі, што Беларусь устойліва займае другое месца ў спісе гандлёвых партнёраў па экспарту і імпарту Мардовіі. За 7 месяцаў бягучага года ўзаемны тавараабарот перасягнуў узровень усяго 2022 года.
Гандлёва-эканамічныя адносіны з Беларуссю падтрымлівае звыш 60 буйных прадпрыемстваў гэтага расійскага рэгіёну. У іх ліку: «Рузхіммаш», «Сарансккабель», «Сарансккабель-Оптыка», «ЭМ-Кабель», «ЭМ-Кат», «ЭМ-Пласт», ПАТ «Саранскі прыборабудаўнічы завод», «Саранскі завод «Гуматэхніка», АТ «Оптыкавалаконныя сістэмы», АТ «Лідэр-Кампаунд», «Біяхімік», «Ксенон» і інш.
У той жа час адзначалася, што прадпрыемствы ўзаемадзейнічаюць толькі ў фармаце экспартна-імпартных аперацый. Пры гэтым сумесных вытворчасцей і рэалізаваных праектаў прамкааперацыі пакуль няма. У існуючай сітуацыі Пасол і Губернатар пагадзіліся, што ў гэтым напрамку ёсць вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва.
У прыватнасці, бакі абмеркавалі магчымасць адкрыцця ў Мардовіі зборачнай вытворчасці МАЗ.
– На базе шасі нашага МАЗа мы будзем рабіць мясцовыя надбудовы і вырабляць або камунальныя, або дарожныя машыны ў залежнасці ад наяўнага рынку. Гэта будзе менавіта супольная кампанія. І будзе такі сумесны прадукт, – адзначыў Пасол.
Дзмітрый Круты таксама назваў іншыя прыярытэтныя сферы магчымага супрацоўніцтва ў прамысловай сферы. Гэта могуць быць праекты ў оптавалакновай вобласці і ў вытворчасці кабельнай прадукцыі.
Калег з Мардовіі таксама зацікавіў вопыт Беларусі ў перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў і вытворчасці цвёрдага другаснага паліва (паліва RDF).
Дзмітрый Круты таксама азнаёміўся з дзейнасцю ТАА «МардовАграРэсурс» – шматфункцыянальным цэнтрам па рэалізацыі і тэхнічным суправаджэнні сельскагаспадарчай і камунальнай тэхнікі беларускай вытворчасці (ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш»/АТ «Брансксельмаш», АТ «Амкадор»).
На базе прадпрыемства прайшла сустрэча Пасла з прадстаўнікамі перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК Мардовіі.