:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з гендырэктарам ТАА «Гандлёвы дом «Аршанскі льнокамбінат»

30.09.2026 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў правёў рабочую сустрэчу з генеральным дырэктарам ТАА «Гандлёвы дом «Аршанскі льнокамбінат» Аляксандрам Каралёвым. 


Абмеркаваны пытанні рэалізацыі прадукцыі беларускай лёгкай прамысловасці на расійскім рынку. Адмысловая ўвага нададзена далейшым даляглядам працы ў расійскіх рэгіёнах крам «Да Дому» (Гандлёвы дом выступае ў якасці аператара сеткі).

Па выніках сустрэчы вызначаны канкрэтныя напрамкі для далейшай прапрацоўкі ў мэтах нарошчвання прысутнасці на расійскім рынку.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці