:

Аб візіце Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў Расію

10.06.2025 г.

9-10 чэрвеня 2025 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў здзейсніў афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю.


Візіт уключаў у сябе цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на далейшае ўмацаванне саюзніцкіх адносін паміж Беларуссю і Расіяй, а таксама на развіццё ўсебаковага ўзаемадзеяння ў двухбаковым і шматбаковым фарматах. 

Цэнтральнай падзеяй сталі перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Расіі Максіма Рыжанкова і Сяргея Лаўрова ў вузкім і пашыраным складах. Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў, уключаючы актуальны стан і перспектывы беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, АДКБ і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў.


Падчас размовы міністры падрабязна разгледзелі пытанні практычнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях, гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне знешнепалітычных ведамстваў па шырокім коле тэм.

Бакі абмяняліся думкамі наконт ключавых пытанняў міжнароднага парадку дня, надаўшы асаблівую ўвагу праблемам рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, умацаванню каардынацыі ў міжнародных арганізацыях. Акцэнт быў зроблены на сітуацыі ва Усходняй Еўропе і на постсавецкай прасторы ў цэлым, а таксама на выпрацоўцы сумесных падыходаў да процідзеяння незаконнаму санкцыйнаму ціску.

Адбыўся шчыры абмен думкамі наконт сітуацыі вакол Украіны і дынаміцы мірнага ўрэгулявання.
Былі таксама абмеркаваны перспектывы работы еўрапейскіх структур – АБСЕ і Савета Еўропы. Бакі канстатавалі іх неэфектыўнасць у супрацьстаянні сучасным выклікам бяспекі і ўрэгуляванні канфліктаў, адзначыўшы тэндэнцыю абслугоўвання інтарэсаў вузкай групы краін на шкоду статутным мэтам, што вядзе да далейшай эрозіі даверу на кантыненце.


Міністры пацвердзілі стратэгічны і саюзніцкі характар беларуска-расійскіх адносін, падкрэслілі высокі ўзровень даверу і інтэнсіўнасць палітычнага дыялогу, адзначылі агульнасць пазіцый па асноўных пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня.

Асобная ўвага была нададзена пытанням захавання гістарычнай памяці. У год 80-годдзя Вялікай Перамогі міністры адзначылі важнасць сумесных намаганняў па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі, гераізацыі нацызму і скажэння ўнёску народаў Савецкага Саюза ў вызваленне Еўропы.

Па выніках візіту кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў падпісалі сумесны зварот да міністраў замежных спраў еўразійскіх дзяржаў з прапановай далучыцца да сумеснай заявы «На шляху да Еўразійскай хартыі шматпалярнасці і разнастайнасці ў XXI стагоддзі».

У рамках знаходжання ў Маскве беларуская дэлегацыя на чале з М.Рыжанковым усклала вянок і кветкі да Магілы Невядомага Салдата, а таксама да памятных знакаў «Горад-герой Мінск» і «Брэсцкая крэпасць-герой», аддаўшы даніну памяці гераізму савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая цырымонія стала сімвалам пераемнасці гістарычных каштоўнасцей, агульнай памяці і глыбокай павагі Беларусі і Расіі да подзвігу тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць, а таксама напамінам пра важнасць адзінства перад сучаснымі выклікамі. 
У завяршэнне візіту Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіў з лекцыяй у МДІМА МЗС Расіі, дзе прадставіў беларускае бачанне сучасных міжнародных працэсаў, падкрэсліў значнасць саюзніцкіх сувязей паміж Мінскам і Масквой і адказаў на пытанні студэнтаў.


Візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю чарговы раз пацвердзіў высокую дынаміку двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама агульную накіраванасць дзвюх дзяржаў на паглыбленне саюзніцкага партнёрства і ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на еўразійскай прасторы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці