Аб узнагароджанні Пасла Беларусі ў Расіі медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы
28.10.2025 г.Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін узнагародзіў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандра Рагожніка медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Нагадаем, 12 сакавіка 2025 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін здзейсніў на ваенных могілках ля храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска асвячэнне паклоннага крыжа на месцы брацкага пахавання воінаў Рускай імператарскай арміі, загінуўшых падчас Першай сусветнай вайны пры абароне Айчыны ў 1915 годзе.
Крыж быў устаноўлены Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.
Раней падобныя мемарыялы па ініцыятыве таварыства з'явіліся ў шматлікіх расійскіх гарадах, а таксама ў Сербіі, Славеніі, і Францыі, дзе гераічна ваявалі ваяры Рускага экспедыцыйнага корпуса.