Аб сустрэчы Генконсула Беларусі ў Ніжнім Ноўгарадзе з паўпрадам Прэзідэнта Расіі
14.05.2025 г.Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Ніжнім Ноўгарадзе Алег Швец правёў рабочую сустрэчу з Паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Ігарам Камаровым.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка Прэзідэнта РФ у ПФО Алег Машкаўцаў і Прадстаўнік МЗС Расіі ў г. Ніжнім Ноўгарадзе Сяргей Малаў.
У рамках рабочай сустрэчы абмяркоўваліся гандлёва-эканамічныя і гуманітарныя адносіны Рэспублікі Беларусь з рэгіёнамі Прыволжскай федэральнай акругі.
Ігар Камароў высока ацаніў перспектыву супрацоўніцтва з Беларуссю: «Ваша прызначэнне і адкрыццё Генеральнага консульства тут, у г.Ніжнім Ноўгарадзе, адміністрацыйным цэнтры ПФО, мае вялікае значэнне для ўмацавання нашых сувязяў, узаемнага развіцця ініцыятыў і пошуку новых магчымасцяў. Упэўнены, што нашы ўзаемаадносіны складуцца канструктыўна. Мы чакаем росту тавараабароту, павелічэння колькасці інвестыцыйных пагадненняў, умацавання інтэграцыі і кааперацыі ва ўсіх сферах».
Так, у першым квартале 2025 г. адзначаецца рост знешнегандлёвага абароту Рэспублікі Беларусь з Прыволжскай федэральнай акругай пры экспарце і пры імпарце тавараў. Найбольшая ўдзельная вага прыпадала на машыны і абсталяванне. Сярод рэгіёнаў ПФО з Беларуссю найбольш актыўна супрацоўнічаюць Татарстан, Ніжагародская і Арэнбургская вобласці, Пермскі край.
Таксама гаварылі аб удзеле моладзі Беларусі ў грамадскіх праектах, якія рэалізуюцца апаратам паўпрада ў рэгіёнах акругі, напрыклад такіх, як спартыўна-турысцкі лагер «Турыяда», Інтэлектуальная алімпіяда ПФА «IQ ПФА» і ваенна-патрыятычныя зборы «Гвардзеец». Ігар Камароў высока ацаніў ініцыятывы Беларусі па развіццю адносін з ПФО ў маладзёжнай сферы.
На заканчэнне сустрэчы Генеральны консул Алег Швец падзякаваў Ігару Камарову за сардэчны прыём і падзяліўся планамі на бліжэйшую будучыню, у ліку якіх рабочая паездка ў Мардовію.