:

Аб пасяджэнні МРГ па экспарце ў Расію

23.06.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў чарговае пасяджэнне Міжведамаснай рабочай групы па ажыццяўленні маніторынгу сітуацыі з пастаўкамі ў Расійскую Федэрацыю (у фармаце ВКС).


У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў, дзяржаўных канцэрнаў, падведамных прадпрыемстваў і арганізацый.

У разрэзе галін і канкрэтных прадпрыемстваў падрабязна абмеркавалі наяўныя паказчыкі працы на расійскім рынку. Аляксандр Рагожнік абазначыў неабходнасць няўхільнага выканання даведзенага задання па экспарту.

З кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасці, канцэрна «Белнафтахім», шэрагу вядучых машынабудаўнічых прадпрыемстваў прадметна разгледзелі прычыны невыканання задання, намецілі перспектывы выпраўлення сітуацыі, у тым ліку з улікам нядаўніх кантактаў Пасла з расійскімі партнёрамі. У прыватнасці, Аляксандр Рагожнік заклікаў звярнуць асаблівую ўвагу на якасць электратранспарту, які пастаўляецца ў Краснадарскі край, на фоне дамоўленасцей аб пашырэнні паставак у рэгіён. Таксама Пасол высока ацаніў апераджальныя тэмпы росту экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовай галіны ў Расію, указаўшы разам з тым на негатыўныя тэндэнцыі па асобных важных таварных пазіцыях.

Асобна абмеркавалі вынікі нядаўніх гандлёва-закупачных сесій з найбуйнымі расійскімі федэральнымі гандлёвымі сеткамі, у тым ліку «X5 Group», «Ашан», «М. Відэа». Аляксандр Рагожнік адзначыў першарадную важнасць выхаду на прамыя дагаворы паставак і выключэнні пасрэднікаў, указаў на персанальную адказнасць кіраўнікоў ведамстваў і прадпрыемстваў па гэтаму пытанню.

Таксама абмяняліся думкамі аб эфектыўнасці работы тавараправоднай сеткі асобных беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый на расійскім рынку.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці