Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Расіі з Паслом Буркіна-Фасо ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве
14.10.2025 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Буркіна-Фасо ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Арыстыдам Рапугдондба Людовікам Тапсоба.

Пасол Буркіна-Фаса праявіў цікавасць да беларускага вопыту развіцця сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, бульбаводства, а таксама да арганізацыі паставак прадуктаў харчавання на буркінійскі рынак.
Пасол Беларусі ў сваю чаргу пацвердзіў нашу гатоўнасць пастаўляць у Буркіна-Фасо ўвесь спектр сельскагаспадарчай тэхнікі з далейшай арганізацыяй яе сервіснага абслугоўвання. Аляксандр Рагожнік прапанаваў падрыхтаваць канкрэтны пералік тавараў, якія маюць патрэбу Буркіна-Фасо, а таксама сфарміраваць групу з буркінійскіх спецыялістаў усферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі для наведвання Беларусі і азнаямлення з напрацоўкамі нашай краіны ў гэтых галінах.