:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь павіншаваў беларусаў з Днём народнага адзінства

17.09.2021 г.

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём народнага адзінства!

Сёння знамянальны дзень — мы ўпершыню адзначаем новае дзяржаўнае свята. Яно вяртае нас да лёсавызначальных падзей гісторыі роднай зямлі. 17 верасня 1939 года быў пакладзены пачатак уз’яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.

Прайшоўшы праз боль страт Вялікай Айчыннай вайны, разруху 90-х, гібрыдную агрэсію, развязаную сёння супраць дзяржавы, мы захавалі тое, што жыве ў сэрцы, што ніколі нельга аддаць і ад чаго нельга адступіцца. Гэта наша краіна — Беларусь, дзякуючы якой мы застаёмся адным народам.

Няхай загартаванае найцяжэйшымі выпрабаваннямі, змацаванае дасягненнямі пераможцаў народнае адзінства стане крыніцай найвялікшай духоўнай сілы і адданасці Айчыне для будучых пакаленняў беларусаў.

З Днём народнага адзінства, дарагія суайчыннікі!

Са святам!

Аляксандр Лукашэнка

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці