Аб сустрэчы Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі У.Пуціным
26.09.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 верасня правёў сустрэчу ў Крамлі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Сустрэча працягвалася амаль пяць з паловай гадзін. Кіраўнікі дзяржаў спачатку размаўлялі сам-насам у Прадстаўніцкім кабінеце, затым правялі рабочы сняданак, а пасля прадоўжылі размову ў рабочым кабінеце Прэзідэнта Расіі.
Аляксандр Лукашэнка ў пачатку сустрэчы адзначыў, што хоць і кажуць, што прэзідэнты часта сустракаюцца, але яму здаецца, што з расійскім лідарам ён ужо даўно не сустракаўся. «Назбіралася мноства пытанняў, якія мы сёння абмяркуем. І прымем адпаведныя рашэнні», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.
«Я ўчора ўжо казаў аб гэтым, што пагаворым сёння з Вамі. Калі Вы адобрыце праект пашырэння або будаўніцтва новай атамнай станцыі. Можа, нават на ўсходзе Беларусі з мэтай, калі гэта будзе неабходна, забеспячэння электраэнергіяй раёнаў, вызваленых Расіяй — Херсонская, Запарожская, Луганская, Данецкая. Калі ў гэтым будзе пэўная неабходнасць. У сувязі з Запарожскай станцыяй», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Расатам» прапрацаваў ужо варыянты далейшага пашырэння нашай атамнай энергетыкі. Я не хачу публічна гаварыць пра фінансы. У нас ёсць варыянты, я скажу Вам аб гэтым. Калі будзе рашэнне, мы адразу пачнём новы энергаблок або новую станцыю ставіць, калі будзе патрэбнасць на захадзе Расіі і ў вызваленых рэгіёнах", — звярнуў увагу Кіраўнік беларускай дзяржавы.
«Пытанне з фінансаваннем наогул не стаіць. Калі ёсць спажывец, які будзе браць электраэнергію і плаціць патрэбны тарыф, гэта ўвогуле не праблема», — падкрэсліў Уладзімір Пуцін.
«Так. Гэта самае галоўнае», — пагадзіўся беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка, гаворачы пра ўдзел напярэдадні ў Глабальным атамным форуме, адзначыў, што ў савецкі час шмат рабілася разам для развіцця атамнай галіны. «Але і сёння мы не разбегліся. І атамную станцыю мы дзякуючы вам пабудавалі. Больш таго, вы выканалі сваё абяцанне — навучылі нас будаваць атамныя станцыі. Мы сёння з Расатамам будуем у іншых краінах атамныя станцыі, — сказаў Кіраўнік дзяржавы. — Адзінае, у што мы не акунуліся (але, калі трэба будзе, мы гатовы разгледзець і гэтыя пытанні) — зварыць рэактар, корпус або яшчэ якія-небудзь неабходныя дэталі і камплектуючыя. Пакуль такой неабходнасці няма. Расатам на сваіх расійскіх заводах гэта робіць. А будаўнікі ў нас добрыя, расіяне вельмі задаволены нашымі будаўнікамі, іх нямала працуе».
Прэзідэнт падкрэсліў, што напрацаваныя сумесна кампетэнцыі будуць выкарыстоўвацца на карысць Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, як БелАЭС паўплывала на развіццё краіны, хоць спачатку апасаліся лішку электраэнергіі.
«Я вам павінен сказаць: мы ж таксама перажывалі. У нас не было дэфіцыту энергіі (да будаўніцтва БелАЭС. — Заўвага). Мы перажывалі, што пабудуем станцыю, а што будзе далей», — адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аднак наяўнасць дадатковых аб'ёмаў электраэнергіі прывяла да развіцця цэлых напрамкаў, у тым ліку ў эканоміцы краіны. Усё больш з'яўляецца электрамабіляў, будуюцца зарадныя станцыі. «Самае галоўнае, што мы праэксперыментавалі ўжо, — жылыя дамы перавялі на электрычнасць (размова пра ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. — Заўвага)», — падзяліўся Аляксандр Лукашэнка.
Уладзімір Пуцін у сувязі з гэтым адзначыў, што ёсць таксама магчымасць больш актыўна развіваць сферу штучнага інтэлекту, ствараць дата-цэнтры.
«У нас станцыі, якія былі на газе, мы ў халодным рэжыме (падтрымліваем работу. — Заўвага). Мы там якраз размясцілі — майнінг ажыццяўляем і гэтак далей. Іншаземцы плацяць грошы ў бюджэт, і гэтыя станцыі працуюць. Таму мы ў Газпрама практычна закупляем і будзем закупляць тыя ж аб'ёмы газу. Я думаю, што Газпрам у тут не панясе страт. Усюды сёння патрэбны прыродны газ», — расказаў Прэзідэнт Беларусі.
Прапанаваў Кіраўнік дзяржавы абмеркаваць і шэраг іншых пытанняў: «Што тут утойваць, я хацеў бы з вамі абмеркаваць шэраг рэгіянальных праблем. Вы ведаеце, што ёсць у нас».
«Ёсць пара пытанняў, па якіх мы звычайна ў канцы года вызначыцца павінны. Нават адно пытанне. Гэта ў двухбаковых адносінах», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік расійскай дзяржавы ў першую чаргу падзякаваў беларускаму калегу за ўдзел у Глабальным атамным форуме, прысвечаным 80-годдзю атамнай прамысловасці Расіі. «Па сутнасці, гэта наша агульнае свята. Па-першае, таму што гэта 80 гадоў стварэння атамнай галіны ў СССР і мы былі разам у гэты час. А па-другое, на сённяшні дзень Беларусь стала нашым сур'ёзным партнёрам у галіне атамнай энергетыкі, паколькі створана першая АЭС у Беларусі і, больш таго, узнікла галіна ў Беларусі, спецыялісты якой цяпер разам з Расатамам працуюць нават над узвядзеннем атамных аб'ектаў у трэціх краінах. І гэта, вядома, не можа не радаваць», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Ён згадаў, што, паводле даных беларускага боку, каля 40% электрычнасці ў краіне выпрацоўваецца Беларускай атамнай электрастанцыяй. За кошт чаго адбываецца істотная эканомія іншых энергарэсурсаў, у тым ліку прыроднага газу. «Стварылі канкурэнта для Газпрама, які пастаўляў проста першасны энерганосьбіт, і Беларусь купляла. Цяпер таксама купляе, але, вядома, патрэбнасці скараціліся ў гэтым сэнсе», — заўважыў Прэзідэнт Расіі.
«У цэлым сітуацыя ў нас вельмі добрая ў эканамічнай сферы. Гэта нешта дзіўнае: звыш $50 млрд у нас тавараабарот, і ён ад такой вялікай базы прадаўжае расці (рост назіраўся ў 2024-м і прадаўжаецца, зыходзячы з даных за мінулы перыяд 2025-га. — Заўвага)», — звярнуў увагу Уладзімір Пуцін, дадаўшы, што Расія па накопленых інвестыцыях ($4,5 млрд) лідзіруе сярод гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі.
«Увогуле, фактычна па ўсіх напрамках у нас актыўная работа ідзе», — падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.
Тое ж самае, паводле яго слоў, датычыцца і пытанняў забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы. «Тут, як мы з вамі і дамаўляліся, усё рытмічна, у рабочым рэжыме ідзе. Натуральным чынам усё развіваецца».
«Хачу Вам падзякаваць за такое ўважлівае стаўленне да ўсіх напрамкаў нашага ўзаемадзеяння. Я вельмі рады Вас бачыць», — сказаў расійскі лідар, звяртаючыся да Прэзідэнта Беларусі.
Пасля завяршэння сустрэчы ў Крамлі Кіраўнік дзяржавы расказаў журналістам, якія пытанні абмяркоўваў з Уладзімірам Пуціным.
«І міжнародную абстаноўку абмяркоўвалі, і рэгіянальную сітуацыю. Зразумела, вы ведаеце, агульная наша бяда і праблема — Украіна. Шмат аб гэтым гаварылі. І закончылі двухбаковымі адносінамі. Пытаннямі наконт нафты, наконт газу. Наконт нафты мы дамовіліся — у нас сур'ёзныя дамоўленасці, праблем ніякіх няма. Наконт газу выйшлі на дамоўленасці. Я думаю, пасля гэтай размовы мы дашліфуем гэтыя пытанні. Ужо на пяцігодку практычна. Вось у чым было пытанне — не на адзін год, а на пяцігодку», — падзяліўся падрабязнасцямі Кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што таксама гаварылі аб агульным рынку, у тым ліку аб яго абароне: «Якія меры мы можам прымаць, каб даць магчымасць працаваць нашым таваравытворцам».
«Мы калі сустракаемся, там мноства пытанняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Адказваючы на пытанне пра АЭС, Прэзідэнт расказаў, што Беларусь на сэканомленыя ад крэдыту на БелАЭС сродкі можа пабудаваць яшчэ адзін блок.
«Мы сэканомілі даволі шмат сродкаў. Мы можам цэлы энергаблок за гэтыя сэканомленыя сродкі першага крэдыту пабудаваць», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аднак дзе менавіта будаваць дадатковыя атамныя магутнасці, яшчэ трэба канчаткова вызначыцца. «Асабіста ў мяне ёсць пэўныя ваганні наконт таго, дзе будаваць. Або трэці блок пры цяперашняй станцыі ў Астраўцы. Або на ўсходзе размясціць яго. Спецыялісты і Урад прапануюць трэці блок будаваць побач — гэта будзе танней. З іншага боку, калі будуецца такі аб'ект, гэта дае развіццё цэламу рэгіёну. Таму ў мяне ёсць лёгкія ваганні. Мы можам і там, і там будаваць. Думаю, мы вызначымся ў бліжэйшы час», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прэзідэнты далі неабходныя даручэнні ўрадам дзвюх краін. «Яны ўтрасуць, як учора сказаў мне кіраўнік Расатама, яны гэтыя пытанні ўрэгулююць — дэталі. Калі не ўзнікне непераадольных абставін, мы будзем будаваць трэці блок або новую атамную станцыю», — заявіў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы ў інтэрв'ю журналістам расказаў аб наяўнасці добрых прапаноў па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту і перасцярог Уладзіміра Зяленскага ад пагроз ударыць па Крамлі.
«Гаварыць, заяўляць можна ўсё. А калі Крэмль ударыць па Банкавай (вуліца ў Кіеве, дзе размешчаны ўкраінскія органы ўлады. — Заўвага), што там застанецца? Таму Уладзіміру Аляксандравічу трэба супакоіцца. Ёсць на стале добрыя прапановы. Мы з Прэзідэнтам Пуціным абмяркоўвалі. Я не стану пра іх гаварыць, Прэзідэнт сам скажа. Добрыя прапановы. Прапановы па Украіне, якія на Алясцы ў тым ліку былі пачуты Дональдам Трампам, увезены ў Вашынгтон для таго, каб падумаць і абмеркаваць. Вельмі добрыя прапановы. Калі ўкраінцы не пойдуць на гэтыя прапановы, гэта будзе тое, што было ў пачатку СВА. Гэта будзе яшчэ горш. Яны страцяць Украіну», — сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што першапачаткова трэба было спыніцца, і тады ўвесь усход быў бы ўкраінскім, акрамя Крыма. «Не, не спыніліся — страцілі ўсход. Цяпер не спыняцца (на мой погляд — чалавека, глыбока ведаючага гэту сітуацыю) — яны страцяць усю Украіну», — упэўнены Прэзідэнт.
Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў, што яго расійскі калега нічога не ўтойвае ад яго, і прэзідэнты ў час сустрэчы ў тым ліку па селектарнай сувязі заслухалі даклад Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ. «Слухайце, на ўсіх франтах, і асабліва на некаторых участках расіяне практычна захапілі значныя населеныя пункты. І я так гляджу геаграфічна: а што далей? А далей ужо расійскую армію цяжка будзе спыніць», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
«Таму, каб не страціць усю Украіну, Уладзімір Аляксандравіч (Зяленскі. — Заўвага) павінен не проста размаўляць, а пагадзіцца на выгадныя для яго ўмовы (па ўрэгуляванні канфлікту. — Заўвага). Якія, наогул, адобраны былі амерыканцамі. Яны ўзялі паўзу, каб падумаць. — Расіяне пагадзіліся, — сказаў Краўнік дзяржавы. — Таму я хацеў бы (пакуль ён там сустрэнецца з Прэзідэнтам Пуціным — ён хоча гэтага, па ўсіх каналах звяртаецца і публічна ўжо) з ім проста пагаварыць».
«І, магчыма, якраз гэта той момант, калі гэта прагучыць у Расіі, ад вас: у мяне ёсць, што яму (Зяленскаму. — Заўвага) сказаць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Думаю, настаў той час, калі мы павінны ўступіць у кансультацыі. У пачатку СВА гаварыў: нам, кіраўнікам трох славянскіх дзяржаў, трэба сесці і дамовіцца. Дамовіцца аб заканчэнні гэтай незразумелай вайны. Трэба дамовіцца. Не дамовімся — будзе дрэнна ўсім», — дадаў беларускі лідар.
Кіраўніка дзяржавы спыталі, ці захоўваецца настрой Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа на ўрэгуляванне ва Украіне, бо яго рыторыка пастаянна мяняецца.
«У Трампа, я яго разумею, такая тактыка: націснуць — адступіць, адступіць — націснуць, недзе напралом пайсці. Бунтар. У самым добрым сэнсе слова. Я сам мала адрозніваюся ў гэтым плане ад Трампа і сябе называю трампістам. Уладзімір Уладзіміравіч (Пуцін. — Заўвага) вельмі паважае Трампа, з павагай да яго ставіцца не менш, чым я, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму мы нешта прапускаем міма вушэй. Разумеем, што ў Трампа няпростая сітуацыя. Вы гэта цудоўна разумееце. Нядаўна яго прыхільніка (Чарлі Кірка. — Заўвага) вельмі талковага, разумнага, заўзятага прыхільніка застрэлілі. І ён разумее гэты сігнал. Ён прыняў гэты сігнал і рэагуе адпаведным чынам».
«Тое, што заяўляе Трамп, трэба разумець. Усебакова трэба разумець. І не трэба там на яго кідацца пасля нейкай любой заявы. Там папяровы тыгр (так вобразна Дональд Трамп назваў Расію. — Заўвага), яшчэ штосьці. Не трэба. Вось я старэйшаму брату (Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. — Заўвага) сказаў: малайчына! Ён спакойна, мэтанакіравана дзейнічае. Так, штосьці сказаў. Час усё расставіць на свае месцы, блізкі час», — упэўнены беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дональд Трамп заняў вельмі добрую прыстойную пазіцыю: «Ён гаворыць там сем войнаў і канфліктаў спыніў. Можа, і сем, можа, шэсць. Але галоўнае — у знешняй палітыцы — мір, мір, мір!