:

Станцыю метро «Беларуская» ўпрыгожвае Скульптурная кампазіцыя «Советская Белоруссия»

21.02.2022 г.

Больш за 40 гадоў (з 1952 года да 90-х гадоў) кампазіцыя «Советская Белоруссия» двойчы лаўрэата Сталінскай прэміі скульптара Сяргея Арлова, упрыгожвала станцыю «Беларуская» Маскоўскага метро.

Пазней яе дэмантавалі з-за будаўніцтва новага выхаду з падземкі. Доўгі час помнік лічыўся страчаным, пакуль у 2018 годзе яго ў распілаваным выглядзе не выявілі супрацоўнікі метрапалітэна на складзе ў электрадэпо. На працягу амаль двух гадоў працягвалася праца па аднаўленні скульптурнай групы. Спецыялісты сабралі яе з разрозненых элементаў, усталявалі на пастамент, старанна адрэстаўравалі, пафарбавалі ў залаты колер і арганізавалі мастацкае падсвятленне. З 2021 года скульптура зноў упрыгожвае станцыю «Беларуская» Замаскварэцкай лініі.

Аўтар скульптуры адлюстраваў тры абагульненыя скульптуры-сімвала – жанчыны з дзіцем на руках, рабочага і яшчэ адной жанчыны, якая прытрымлівае размешчаны ў цэнтры герб Беларускай ССР.
Вышыня кампазіцыі перавышае 4 метра, вага – некалькі тон.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці