:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі з Міністрам замежных спраў Расіі

28.10.2025 г.

27 кастрычніка 2025 г. на палях III Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў правёў двухбаковую сустрэчу з Міністрам замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Лаўровым.


Падчас сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Расіі абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу і планавання сумесных мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага была нададзена падрыхтоўцы да будучага пасяджэння Сумеснай калегіі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, міністры падрабязна спыніліся на тэме забеспячэння рэгіянальнай бяспекі ва ўмовах павялічанай напружанасці на еўрапейскім кантыненце, а таксама яе ўплыву на Рэспубліку Беларусь. 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці