:

Аб прасоўванні беларускай бытавой тэхнікі і электронікі на расійскі рынак

29.05.2025 г.

У Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі генеральным дырэктарам ААТ «Н Холдынг» Юрыем Прадко і генеральным дырэктарам «М.Відэа-Эльдарада» Феліксам Лібам падпісаны Мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве.

Пад адзіным брэндам «Зроблена ў Беларусі» «М.Відэа-Эльдарада» плануе адкрыць спецыяльныя пілотныя пляцоўкі ў двух гандлёвых кропках сеткі. Праект будзе рэалізаваны ў партнёрстве з найбуйнымі беларускімі вытворцамі. Новая канцэпцыя прадугледжвае запуск паўнавартасных брэнд-прастор плошчай не менш як 100 м2, аформленых у нацыянальным стылі з выкарыстаннем беларускай айдэнтыкі. Прасторы будуць уключаць вылучанага прадаўца-эксперта, які прайшоў навучанне на вытворчай базе заводаў-вытворцаў, а таксама прадуманую выкладку тэхнікі – тэлевізараў, халадзільнікаў, пральных машын, варачных панэляў і духавых шаф, манітораў, наўтбукаў, а таксама дробнай бытавой тэхнікі. Брэнд-зоны будуць удзельнічаць у маркетынгавых і прома-актыўнасцях, накіраваных на прасоўванне прадукцыі і павышэнне пазнавальнасці беларускіх брэндаў сярод расійскіх пакупнікоў.

У праекце плануецца ўдзел ключавых беларускіх вытворцаў бытавой тэхнікі з самым шырокім асартыментам і праверанай якасцю пад брэндамі «Гарызонт», «Атлант», «Гефест», «Віцязь» і іншых вытворцаў. Праект будуецца на партнёрскай мадэлі. Уся тэхніка паступае ад вытворцаў з поўным пакетам дакументаў, праходзіць абавязковую сертыфікацыю і правяраецца на адпаведнасць патрабаванням заканадаўства ЕАЭС і Расійскай Федэрацыі.

Пілотны запуск дасць магчымасць ацаніць эфектыўнасць брэнд-зон і ўспрыманне прадукцыі з боку пакупнікоў. Пры станоўчых выніках магчымая маштабная рэалізацыя праекту на федэральным узроўні.

Да цырымоніі падпісання Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правёў нараду з кіраўніцтвам вядучых беларускіх вытворцаў бытавой тэхнікі і электронікі па пытаннях комплекснага прасоўвання прадукцыі ў расійскіх сетках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці