:

Аб візіце беларускай дэлегацыі ў Санкт-Пецярбург

22.05.2025 г.

Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік узначаліў беларускую дэлегацыю на рабочым візіце ў г.Санкт-Пецярбург.

У склад дэлегацыі ўвайшлі: генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Валерый Іванковіч, генеральны дырэктар ААТ «Белкамунмаш»  Тарас Мурог, намеснік дырэктара ТАА «ПАЖСНАБ» Сяргей Захарэвіч, генеральны дырэктар ААТ «Прамагралізінг» Павел Кароткіх.

Аляксандр Рагожнік абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з Губернатарам горада Аляксандрам Беглавым, правёў працоўныя сустрэчы з віцэ-губернатарамі Санкт-Пецярбурга Кірылам Паляковым і Яўгенам Разумішкіным.

У ходзе праведзеных перагавораў разгледжаны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва; узаемадзеянне ў прамысловай сферы; стан, перспектывы і механізмы паставак тэхнікі беларускіх вытворцаў для патрэб Санкт-Пецярбурга; маючы адбыцца рабочы візіт Аляксандра Беглова ў Беларусь.

Адзначана высокая дынаміка кантактаў нашай краіны і Санкт-Пецярбурга, а таксама зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва па ўсіх узаемавыгадных напрамках.

Падчас візіту ў рамках урачыста-жалобнай цырымоніі беларуская дэлегацыя ўсклала кветкі на Піскароўскіх мемарыяльных могілках.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці