Аб прыёме з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі)
09.07.2026 г.У Пасольстве Беларусі ў Расіі адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).

Гасцямі прыёму сталі Намеснік Міністра замежных спраў Расіі Аляксандр Панкін, прадстаўнікі акрэдытаванага ў Маскве дыпламатычнага і ваенна-дыпламатычнага карпусоў, кіраўніцтва інтэграцыйных структур, расійскіх дзяржаўных органаў і арганізацый, парламентарыі, прадстаўнікі рэгіянальных улад, грамадскіх арганізацый, духавенства, дзеячы культуры і мастацтваў, беларуская дыяспара Расіі і ветэраны.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Юрый Селіверстаў:
«Рашэнне аб устанаўленні Дня Незалежнасці менавіта 3 ліпеня, у дзень вызвалення сталіцы Беларусі горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, было прынята падчас усенароднага галасавання – рэспубліканскага рэферэндуму ў 1996 годзе.
Як адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ў віншаванні суайчыннікаў 3 ліпеня бягучага года, гэты дзень «для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму».
Дзякуючы іх бяспрыкладнаму подзвігу мы сёння жывем у суверэннай незалежнай дзяржаве, прызнанай ва ўсім свеце ў якасці надзейнага, прадказальнага, паважанага партнёра.
Мы маем магчымасць развівацца ўласным шляхам, адстойваючы пры гэтым свае нацыянальныя інтарэсы і захоўваючы традыцыйныя каштоўнасці.
Паспяхова вырашаем важнейшыя задачы, пастаўленыя Кіраўніком дзяржавы і прадугледжаныя праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
Беларускі народ прайшоў няпросты шлях у барацьбе за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — гэта ўсенароднае свята, якое сімвалізуе мужнасць і адвагу старэйшых пакаленняў, мір і стабільнасць, пераемнасць пакаленняў і дынамічнае развіццё нашай дзяржавы».
Праграма прыёму завяршылася святочным канцэртам Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь з удзелам беларускіх артыстаў.