:

Аб удзеле Пасла ў Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Расія – Афрыка»

20.03.2023 г.

20 сакавіка 2023 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Крутой прыняў удзел у пленарным пасяджэнні другой Міжнароднай парламенцкай канферэнцыі «Расія – Афрыка».

У канферэнцыі па запрашэнні расійскага боку таксама прыняла ўдзел дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у склад якой увайшлі старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Алег Дзьячэнка, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Павел Папко.

Міжнародная парламенцкая канферэнцыя «Расія – Афрыка» папярэднічае саміту «Расія – Афрыка», які адбудзецца ў ліпені 2023 года ў г.Санкт-Пецярбургу.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці