Аб сустрэчы Аляксандра Рагожніка з гендырэктарам ПАТ «Аэрафлот» Сяргеем Александроўскім
11.11.2024 г.Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік сустрэўся з генеральным дырэктарам ПАТ «Аэрафлот» Сяргеем Александроўскім.
Бакі абмеркавалі арганізацыю авіяперавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй у бягучым годзе, перспектыўныя напрамкі развіцця авіязносін. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням пашырэння супрацоўніцтва беларускіх профільных прадпрыемстваў з ПАТ «Аэрафлот» па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Гэта – тэхнічнае абслугоўванне, удзел у закупках.
У ходзе сустрэчы зроблены акцэнт на важнасці выбудоўвання надзейнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў авіяцыйнай галіне.