:

Аб прасоўванні беларускіх тавараў на расійскі рынак

15.07.2025 г.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік наведаў прома-мерапрыемства «Аперацыя «Беларускія тавары» ў гіпермаркеце АШАН у маскоўскім ГЦ «Авіяпарк».


У цэнтральнай зоне гандлёвай залы ў тэматычнай выкладцы з нашай нацыянальнай сімволікай прадстаўлены каля 380 тавараў больш як 40 вядучых беларускіх вытворцаў харчовай і нехарчовай груп – ад цукерак да камплектаў пасцельнай бялізны.

«У гэтым годзе адбыўся пералом у працы з найбуйнейшымі расійскімі гандлёвымі сеткамі. І ў гэтай частцы лідэрам з'яўляецца АШАН. Мы прапрацавалі ўвесь спектр тавараў, якія вырабляюцца ў нашай краіне, каб заключыць прамыя кантракты паміж нашымі вытворцамі і гандлёвымі сеткамі Расіі. Задача гэта была пастаўлена Кіраўніком дзяржавы: неабходна адысці ад пасрэдніцкіх структур і такім чынам павысіць даходнасць пры рэалізацыі тавараў у Расію. Гэта задача сёння паспяхова выконваецца. Я шчыра ўдзячны кіраўніцтву кампаніі АШАН за тую вялікую працу, якую яно прарабіла», – адзначыў Аляксандр Рагожнік.

Сярод харчовых тавараў – наша малочная і мясная гастраномія (сыры, масла, тварог, марожанае, каўбасы, тушонка, шакаладна-цукерачная група, кандытарскія тавары, снэкі, безалкагольныя (лідскі квас і бярозавы сок) і алкагольныя напоі, піва, кансерваваная плодаагароднінная прадукцыя.
З нехарчовых тавараў прадстаўлены: парфумерна-касметычная прадукцыя, шкарпэткі і нават тэлевізары і мікрахвалёўкі ад холдынгу «Гарызонт».

З прадстаўнікамі кіраўніцтва гіпермаркета і сеткі АШАН Рытэйл Расія абмеркавалі дынаміку пакупніцкага попыту, пашырэнне асартыменту і аб'ёмаў паставак беларускіх тавараў, умовы працы з нашымі вытворцамі. Асаблівую ўвагу надалі вынікам нядаўніх гандлёва-закупачных сесій, праведзеных пры падтрымцы Пасольства расійскай сеткай у беларускіх рэгіёнах. Цяпер у АШАН у працы 40 прамых кантрактаў з нашымі вытворцамі. У бягучым годзе продаж беларускіх тавараў у АШАН плануюць нарасціць больш чым на 20%, да 3,6 млрд. расейскіх рублёў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці