Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Кіраўніком Прадстаўніцтва Лігі арабскіх дзяржаў у Расіі
12.11.2024 г.Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Аляксандр Рагожнік правеў сустрэчу з Кіраўніком Прадстаўніцтва Лігі арабскіх дзяржаў у Расійскай Федэрацыі Валідам Шылтагам.
Суразмоўцы прадметна абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Лігі арабскіх дзяржаў. Аляксандр Рагожнік пацвердзіў актуальнасць раней накіраванага запрашэння ў адрас Генеральнага сакратара ЛАД наведаць Рэспубліку Беларусь.
Таксама Пасол падкрэсліў важнасць развіцця дыялога з арганізацыяй у цэлым і з яе краінамі-членамі; адзначыў, што Беларусь гатова падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў галіне сельскай гаспадаркі, што асабліва актуальна сення ў кантэксце гарантавання харчовай бяспекі. Іншым важным аспектам супрацоўніцтва было абазначана ўзаемадзеянне ў сферы адукацыі.
Валід Шылтаг пацвердзіў нацэленасць ЛАД на развіцце канструктыўнага дыялогу з Беларуссю як у згаданых сферах, так і па іншых напрамках, якія маюць узаемную цікавасць.