:

Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў пасяджэнні СМЗС СНД

07.10.2024 г.

7 кастрычніка 2024 г. у г.Маскве, Расійская Федэрацыя, адбылося пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай праблематыкі і паглыблення супрацоўніцтва ў межах СНД. Абмеркавалі актуальную сітуацыю на прасторы Садружнасці і паблізу знешніх граніц.

У сваім выступленні М.Рыжанкоў падкрэсліў неабходнасць умацавання шматбаковага ўзаемадзеяння дзяржаў-удзельніц Садружнасці, што набывае асаблівую важнасць ва ўмовах пошуку дзяржавамі ўсяго свету агульных мэт і падыходаў да вырашэння сусветных праблем, сярод якіх – пабудова шматпалярнага свету, стварэнне сістэмы непадзельнай бяспекі, умацаванне раўнапраўнага супрацоўніцтва.

Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў, накіраваных на паглыбленне супрацоўніцтва на прасторы СНД у знешнепалітычнай і культурна-гуманітарнай сферах.

Кіраўнікі МЗС прынялі сумесныя заявы аб прынцыпах забеспячэння еўразійскай бяспекі; недапушчальнасці выкарыстання ў міжнародных адносінах аднабаковых абмежавальных мер, супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту.

Зацверджаны План кансультацый паміж МЗС у рамках СНД на наступны год, дапоўнены новымі напрамкамі: пытаннямі праваабарончай тэматыкі ў кантэксце супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках і актуальнымі пытаннямі шматбаковай эканамічнай дыпламатыі.

Адобрана рашэнне аб аб'яўленні Маладзечна культурнай сталіцай Садружнасці ў 2027 годзе.

На пасяджэнні СМЗС зацверджаны палажэнні аб базавых арганізацыях дзяржаў-удзельнікаў СНД, у тым ліку, па навучанні кадраў у сферы процідзеяння тэрарызму і экстрэмізму; па падрыхтоўцы, прафесійнай перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў у сферы медыяіндустрыі і масавых камунікацый; па развіццю добраахвотніцкага (валанцерскага) руху.

Адобраны шэраг важных дакументаў для разгляду на пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў.

Чарговае пасяджэнне СМЗС СНД адбудзецца 11 красавіка 2025 г. у Рэспубліцы Казахстан.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці