Аб удзеле Прэзідэнта Беларусі А.Лукашэнкі ў Глабальным атамным форуме ў Маскве
25.09.2025 г.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 верасня прыняў удзел у Глабальным атамным форуме, які праходзіў у Маскве на тэрыторыі ВДНГ.
Разам з іншымі высокімі гасцямі да пачатку пленарнага пасяджэння Кіраўнік беларускай дзяржавы агледзеў экспазіцыю павільёна «Атам». Экскурсію правёў генеральны дырэктар расійскай дзяржкарпарацыі «Расатам» Аляксей Ліхачоў. Ён прэзентаваў сам павільён і расказаў пра магчымасці атамнай прамысловасці Расіі.
У сваім выступленні на форуме Аляксандр Лукашэнка ў першую чаргу звярнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства на факт правядзення Расіяй цяперашняга форуму, улічваючы міжнародную абстаноўку. «Вы ведаеце, у якой сітуацыі знаходзіцца Расія, мы ў тым ліку. Што толькі пра нас сёння не пішуць, не гавораць, абзываюць рознымі словамі. І агрэсары мы, і суагрэсары, і гэтак далей, — сказаў Прэзідэнт Беларусі. — Што граху таіць, у Расіі, як і ва ўсіх іншых краін, якія тут прысутнічаюць, праблем дастаткова. Асабліва ў нашай Расійскай Федэрацыі шмат пытанняў, праблем і шмат барацьбы, якую ацэняць у будучым. Я ў гэтым проста ўпэўнены».
«Тым не менш, мы што, гаворым сёння пра вайну, гаворым пра ваенныя праблемы? Не. А з падачы той жа Расіі, у якой нямала праблем, мы гаворым пра мірны атам. Мы сабраліся на форум, дзе Расія дзеліцца сваім вопытам. Назавіце яшчэ іншыя краіны, якія валодаюць такімі тэхналогіямі, якія б так адкрыта заявілі: Прыходзьце і глядзіце! Самыя перадавыя тэхналогіі, якімі адкрыта не дзеляцца. Вось так адкрыта ў складаны час заявілі аб тым, што прыходзьце, мы будзем з вамі супрацоўнічаць і мы вас навучым. У Расіі сёння няма сакрэтаў у самай сакрэтнай галіне. У складаны час Расія адкрывае нам самую сакрэтную сферу», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Расія пабудавала і пабудуе шмат яшчэ атамных станцый у іншых краінах, але ён падкрэсліў падыход менавіта ў адносінах да Беларусі, уключаючы выдзяленне крэдытных рэсурсаў і перадачу практычнага вопыту. «Мы разам стварылі атамную станцыю, рэалізаваўшы самы сучасны праект. Мы стварылі самую сучасную, самую прыгожую атамную станцыю», — падкрэсліў беларускі лідар.
Ён яшчэ раз падзякаваў расійскаму боку за рэалізацыю ў Беларусі гэтага праекта.
«Таму станцый будзе шмат. Але тое, што робіць сёння Расія ў гэтым плане ў добрым сэнсе слова, — гэта немагчыма ні адной іншай краіне. Гэта вялікая справа, якую Расія сёння ажыццяўляе, і за гэта ў свеце яе паважаюць», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.