:

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

27.02.2022 г.

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі. У 2004 годзе па выніках рэспубліканскага рэферэндуму ў Канстытуцыю былі ўнесены змяненні. 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

У Канстытуцыі 9 раздзелаў, 8 глаў і 148 артыкулаў. Канстытуцыя Беларусі адлюстроўвае дэмакратычныя погляды на ўпарадкаванне грамадства і дзяржавы.

Найважнейшай канстытуцыйнай нормай з’яўляецца палажэнне артыкула 2, якое вызначае іерархію каштоўнасцей у краіне. Згодна з гэтым артыкулам чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

Да ліку асноўных прынцыпаў, што пранізваюць нормы Канстытуцыі, варта аднесці:

  • вяршэнства права;
  • гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна;
  • дэмакратычны парадак фарміравання органаў улады.

Канстытуцыя ўвасобіла ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Яна грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці