:

Аб супрацоўніцтве прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Мінска і Пскова

04.04.2022 г.

Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Волкава і старшыня Пскоўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў народнай адукацыі і навукі Наталля Гарбачова падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.


У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Пскоўскага абласнога савета прафесійных саюзаў Ігар Іваноў і старшыня Мінскай абласной арганізацыі Прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч.
Прадметам Пагаднення стала аб'яднанне намаганняў у дасягненні і ўмацаванні дружбы і супрацоўніцтва арганізацый прафсаюзаў. Бакі дамовіліся ўзаемадзейнічаць у сферы сацыяльна-эканамічных, культурных і іншых пытанняў у інтарэсах членаў прафсаюза, заахвочваючы прамыя сувязі паміж прафсаюзнымі арганізацыямі горада Мінска і Пскоўскай вобласці.

Таксама прадстаўнікі Пскоўскага рэгіёну наведалі міжнародную выставу «Адпачынак – 2022» у Мінску (31 сакавіка – 1 красавіка 2022 года), у якой прыняла ўдзел аб'яднаная каманда спецыялістаў прафсаюзных санаторыяў Пскоўскай вобласці.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці