:

Аб пашырэнні ўзаемадзеяння па пытаннях паставак беларускіх тавараў

28.02.2022 г.

Кіраўнік аддзялення Пасольствау Калінінградзе Дзмітрый Рудчанка наведаў галоўны офіс кіруючай кампаніі адной з найбуйнейшых у Калінінградскай вобласці сетак супермаркетаў «SPAR-Калінінград».

Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам кіруючай кампаніі – заснавальнікам Алегам Панамаровым, намеснікам генеральнага дырэктара Аляксеем Елаевым, а таксама кіраўнікамі камерцыйных службаў Генадзем Аўраменкам і Дзмітрыем Алёшыным.

У ходзе сустрэчы размова ішла аб зацікаўленасці калінінградскай сеткі супермаркетаў ва ўстанаўленні трывалых і доўгачасовых адносін з беларускімі партнёрамі: вытворцамі і пастаўшчыкамі прадуктаў харчавання.

Была адзначана дастаткова актыўная прысутнасць беларускай прадукцыі на паліцах магазінаў, якая карыстаецца ўстойлівым попытам сярод насельніцтва рэгіёна. Разам з тым ёсць магчымасці для істотнага пашырэння як асартыменту, так і аб'ёмаў прамых паставак беларускіх тавараў. У перспектыве таксама будзе разгледжана магчымасць стварэння спецыялізаванага «беларускага кутка» з прадукцыяй выключна беларускай вытворчасці.

Бакі дамовіліся, што ў бліжэйшы час інфармацыя аб зацікаўленасці ў супрацоўніцтве сеткі супермаркетаў «SPAR-Калінінград» будзе шырока распаўсюджана сярод беларускіх арганізацый, а таксама ў далейшым будзе аказана неабходнае садзейнічанне ў арганізацыі сустрэч і дзелавых перагавораў.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці