:

Аб сустрэчы з Намеснікам Старшыні Урада Калінінградскай вобласці

15.04.2022 г.

Кіраўнік аддзялення Пасольства ў Калінінградзе Дзмітрый Рудчанка правёў рабочую сустрэчу з Намеснікам Старшыні Урада – Міністрам сельскай гаспадаркі Калінінградскай вобласці Наталляй Шаўцовай.

На сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы, а таксама новыя напрамкі для ўзаемадзеяння на фоне накладзеных санкцый з боку заходніх краін. Адзначаны магчымасці пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва па пытаннях паставак прадукцыі сельскагаспадарчага прызначэння, прадуктаў харчавання, насеннага і пасадачнага матэрыялу, а таксама беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі і неабходнага абсталявання.

Кіраўніком аддзялення Пасольства было таксама перададзена запрашэнне прыняць удзел у мерапрыемствах Беларускага аграпрамысловага тыдня, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь з 7 па 11 чэрвеня 2022 года, у рамках якога адбудуцца міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі «Белагра-2022», «Белферма», «Белпрадукт. Харчовая індустрыя».
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці