:

Белавія аднаўляе выкананне рэйсаў у Калінінград

29.03.2022 г.

28 сакавіка 2022 года авіякампанія «Белавія» паведаміла аб аднаўленні палётаў у Калінінград.

Згодна з інфармацыяй на афіцыйным сайце нацыянальнага авіяперавозчыка з 15 красавіка 2022 года рэйсы па маршруце Мінск-Калінінград-Мінск будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па серадах, пятніцах і нядзелях.

У «Белавія» ўдакладняюць, што вылет з Мінска плануецца ў 12:15, прылёт у Калінінград – 14:05.

Зваротныя рэйсы запланаваны на 14:55, прыбыццё ў Нацыянальны аэрапорт Мінск – у 18:50.

З тарыфамі можна азнаёміцца на сайце і ў дадатку «Белавія».
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці