:

Аб перспектывах супрацоўніцтва Беларусі з Гусеўскай гарадской акругай Калінінградскай вобласці

15.03.2022 г.

14 сакавіка 2022 года кіраўнік аддзялення Пасольства Дзмітрый Рудчанка наведаў з працоўным візітам Гусеў, дзе правёў перамовы з кіраўніком адміністрацыі Гусеўскай гарадской акругі Аляксандрам Кітаевым.

Бакі абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку па пастаўках беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, прадуктаў харчавання, будаўнічых матэрыялаў, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Кіраўніком адміністрацыі Гусеўскай гарадской акругі асабліва адзначаны станоўчы вопыт рэалізацыі КУП «Брэстжылбуд» праекта па будаўніцтве трох шматкватэрных дамоў жылога комплексу «Беларускі квартал». Абмеркаваны планы па прадаўжэнню рэалізацыі гэтага праекта і будаўніцтву беларускімі арганізацыямі новых дамоў з выкарыстаннем беларускіх будаўнічых матэрыялаў.

Бакі дамовіліся актывізаваць работу па рэалізацыі праграм і мерапрыемстваў, якія маюць узаемны інтарэс, у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці