:

Пра візіт беларускай дэлегацыі ў Наўгародскую вобласць

19.10.2021 г.

12 кастрычніка 2021 г. адбыўся візіт беларускай дэлегацыі на чале з Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Русланам Пархамовічам у Вялікі Ноўгарад. У склад дэлегацыі ўвайшоў і кіраўнік аддзялення Пасольства ў Калінінградзе Дзмітрый Рудчанка.

Падчас сустрэчы з губернатарам Наўгародскай вобласці Андрэем Нікіціным Руслан Пархамовіч пацвердзіў намеры ўсяго беларускага будаўнічага комплексу ўдзельнічаць у развіцці Наўгародскай вобласці — як у частцы прадастаўлення паслуг, так і паставак будаўнічых матэрыялаў.

Беларускі бок выказаў гатоўнасць актывізаваць свой удзел у праграмах развіцця сельскай гаспадаркі ў Наўгародскай вобласці, забеспячэннi патрэбнасцi ў пасажырскай, грузавой, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхніцы. Бакі пацвердзілі гатоўнасць да супрацоўніцтва таксама ў сферах адукацыі і турызму.

На адбыўшымся трэцім пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве падведзены вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусі і Наўгародскай вобласці ў студзені — жніўні 2021 г., разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, будаўніцтва, жыллёва-камунальнай і сельскай гаспадаркі, у навукова-тэхнічнай сферы. Дасягнута дамоўленасць аб нарошчванні аб’ёмаў узаемнага гандлю і кааперацыйнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці