:

Прадстаўнікі кампаніі АТ «ПА ЕЛАЗ» Рэспублікі Татарстан наведалі ААТ «Амкадор-Унімод»

31.03.2022 г.

30 сакавіка 2022 года холдынг «АМКАДОР» наведалі прадстаўнікі кампаніі АТ «ПА ЕЛАЗ» Рэспублікі Татарстан і Кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь. Мэтай візіту стала правядзенне дзелавых перагавораў аб узаемным супрацоўніцтве, у прыватнасці па прымяненню кампанентаў ААТ «Амкадор-Унімод».



ААТ «АМКАДОР» – кіруючая кампанія холдынгу» створана ў 1927 годзе. Холдынг аб'ядноўвае 26 юрыдычных асоб, у тым ліку 17 заводаў. У рамках пяці дывізіёнаў – будаўнічыя, лясныя, сельскагаспадарчыя, камунальныя машыны і кампаненты – вырабляецца тэхніка для ўсіх галін эканомікі, а таксама ўласная элементная база. Усяго на прадпрыемствах выпускаецца 6,5 тыс. найменняў прадукцыі, больш за 125 мадэлей і мадыфікацый машын, якія працуюць у 40 краінах свету. У апошнія гады холдынг узяў курс на інавацыйныя праекты.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці