:

ААТ «Гомсельмаш» і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Татарстан падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

28.02.2022 г.

24-25 лютага 2022 года ў Казані адбылася IV спецыялізаваная сельскагаспадарчая выстава дасягненняў аграпрамысловага комплексу «ТатАграЭкспа». Беларускія кампаніі ААТ «МТЗ», ААТ «Гомсельмаш» і ААТ «Амкадор» прадставілі сваю прадукцыю на «КазаньЭкспа».



Кіраўнік аддзялення Пасольства ў Казані Віктар Шчацько прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання РТ, а таксама перагаворах з Прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым па абмеркаванню пытанняў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай сферы.

Таксама ў рамках выставы было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Гомсельмаш» і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Татарстан.

Дадзены крок дапаможа планамерна падыходзіць да рашэння пастаўленых задач і дасягненню агульных мэт.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці